Коратка аб розным

Коратка аб розным
  • У населеных пунктах, размешчаных на тэрыторыі Ясеньскага сельсавета, на пачатак года зарэгістравана 638 чалавек, з якіх 80 дзяцей, 349 людзей працаздольнага ўзросту і 209 пенсіянераў.
  • За восем месяцаў года ў філіяле “Ялізава” вырабілі на 61 мільён штук прадукцыі больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці склаў 113%. Асноўны выпускаемы асартымент — шкляны слоік ад 100 да 350 мл, шкляная бутэлька ад 250 мл да 1 л, у тым ліку аблегчаная. Аб’ём экспарту прадукцыі склаў парадку 25% агульнага аб’ёму вытворчасці.
  • У раённым аглядзе-конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне, кветкавае афармленне і санітарнае ўтрыманне тэрыторыі сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі першае месца раздзялілі Дараганаўская СШ і СШ № 5, сярод устаноў дашкольнай адукацыі лідзіруюць дзіцячы сад № 8 і Асіповіцкі да-школьны цэнтр развіцця дзіцяці.
  • 26-27 верасня ў г.п. Воранава адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання на Беларусі» — намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, у якой загадчык аддзела народнай творчасці і інфармацыйна-аналітычнай работы цэнтралізаванай клубнай сістэмы нашага раёна Анастасія Саніна выступіць з паведамленнем «Стравы з таркаванай бульбы — традыцыйная кухня Падняпроўя».
  • Чатыры прадуктовыя магазіны і адзін магазін гаспадарчых тавараў ААТ «Гандаль» працуюць у райцэнтры.
  • З 1 кастрычніка па 31 студзеня ў краіне афіцыйна дазволена паляванне на рысь. Рашэнне прынята з улікам значнага павелічэння колькасці гэтага драпежніка ў шэрагу рэгіёнаў Беларусі. Паляванне на рысь было пад забаронай амаль 40 гадоў.
  • На абслугоўванні УКП ЖКГ знаходзіцца чацвёра гарадскіх могілак і 90, якія размешчаны ў населеных пунктах раёна.

Последние новости

Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем