Коратка аб розным

Коратка аб розным
  • Магазін “Паштавік”, які размешчаны ў будынку Асіповіцкага ўчастка паштовай сувязі і мае выхад на чыгуначны перон, карыстаецца ў землякоў усё большай папулярнасцю. Так, за першы квартал тут рэалізавана тавараў на    30,3 тысячы рублёў, што на 7,1 тысячы больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Наведвальнікам прапануюцца прадукты харчавання, у тым ліку разнастайныя каўбасы, рыба, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы. Таксама ў гэтай гандлёвай кропцы можна набыць бытавую тэхніку, пасцельную бялізну, ручнікі, посуд і іншыя тавары паўсядзённага ўжытку.
  • Дзіцячыя сады раёна наведваюць 1 642 выхаванцы, з якіх 1 340 — у райцэнтры. Самая шматлікая ўстанова — Асіповіцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, дзе функцыянуе 16 груп з 246 хлопчыкаў і дзяўчынак, а найменшая колькасць дзяцей у дзіцячым садзе № 5 “Маяк” на пас. Савецкім — 34 чалавекі ў дзвюх групах.
  • 19 садаводчых таварыстваў агульнай плошчай 531 гектар размяшчаецца на тэрыторыі раёна. У таварыствах грамадзянам прадастаўлена 3 765 зямельных участкаў (301 га) для калектыўнага садаводства. У пералік незанятых зямельных участкаў уключана 1 134 участкі, якія могуць быць прадастаўлены грамадзянам. Даныя звесткі размешчаны ў дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме “Адзіны рэестр маёмасці”.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем