Коратка

Коратка

Заўтра ў 10 гадзін у Асіповіцкім дзяржаўным каледжы пройдзе агульнарэспубліканская акцыя “Я выбіраю прафесію” адзінага дня адчыненых дзвярэй з прыцягненнем арганізацый-заказчыкаў кадраў. Для ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 9-10 класаў, а таксама іх законныя прадстаўнікі. У праграме — прэзентацыя прафесій, майстар-класы, кансультаванне па пытаннях паступлення, заключэння мэтавых дагавораў, прафарыентацыйнае тэсціраванне, адкрыты дыялог і іншае.

Вясна — час уборкі тэрыторый. Па даных райЦГЭ, з пачатку сакавіка дзяржсаннаглядам абследавана больш за 290 тэрыторый суб’ектаў, а таксама шасці сельскіх выканаўчых камітэтаў. Парушэнні ўстаноўлены на тэрыторыях 56 суб’ектаў, накіравана 25 рэкамендацый і інфармацыйных лістоў.

Па выніках XXXV рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ (праектаў) навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Дыпломамі I і III ступеняў узнагароджаны навучэнцы СШ № 3 Кірыл Альховік і Ганна Чыгілейчык адпаведна (навуковы кіраўнік Святлана Зайцава), Дыплом III ступені і ў Ягора Прыходзькі (Каменіцкая СШ, навуковы кіраўнік Ала Шалыпіна). У абласным этапе XIII рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці “ТэхнаІнтэлект” Дыплома I ступені ўдастоены Ганна Чарнова (СШ № 3, кіраўнік Святлана Зайцава) і Вадзім Кар-пінчык (СШ № 4, кіраўнік Алена Мурашка), III ступені — Паліна Шышкавец (гімназія, кіраўнік Антаніна Тумашык), Дзіяна Савельева (СШ № 4, кіраўнік Святлана Падэра), Марына Клімовіч (Жорнаўская СШ, кіраўнік Наталля Клімовіч).

Лясніцтвы Асіповіцкага доследнага лясгаса рэалізуюць насельніцтву бярозавы сок па цане 24 капейкі за літр на лесасецы (тэлефоны лясніцтваў глядзіце на сайце лясгаса lesxoz.by/structure). Таксама з 10.00 да 18.00 арганізаваны продаж соку на стаянцы каля гандлёвага комплексу “Сіці Мол”: у тару пакупніка — коштам 30 капеек за літр, у пяцілітровых ПЭТ-бутлях — 3 рублі за бутлю.

Последние новости

Общество

В агрогородке Вязье прошел районный этап республиканского семейного проекта “Властелин села”

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Нацбанк Беларуси выпускает новые двухрублевые монеты

17 июня 2025
Читать новость
Культура

Народный ансамбль народной песни и музыки «Дзiвакi» принял участие в XXIII Международном фестивале фольклора и традиционной культуры «Горцы», который проходил11-16 июня в Дагестане

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Семинар “Тренды для вашего бизнеса”, организованный информационным порталом GoodStart.by при поддержке ЗАО “Альфа-Банк” прошел в Осиповичах

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июня для всех знаков зодиака

17 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

В центре внимания УКП ЖКХ — не только традиционные работы, но и долгожданные проекты, которые сделают наш город еще красивее и удобнее

16 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем