Каштоўная занядбанасць

Каштоўная занядбанасць

Дом Яцко — самая адмысловая пабудова ў Свіслачы. Узведзены ён у 1911 годзе і падораны Васілю і Ганне Яцко іх дзецьмі.

Звяртае на сябе ўвагу незвычайнае мастацкае афармленне вокан, наяўнасць балкона і тая акалічнасць, што сцены складзены са знакамітай цэглы бабруйскага завода Розенберга.

У пачатку мінулага стагоддзя войны і рэвалюцыі змянялі адна адну, і гаспадары з’ехалі з населенага пункта, пакінуўшы новы дом на волю лёсу. У розныя часы там размяшчаліся ваенкамат, аддзел унутраных спраў, нямецкая камендатура. А з сярэдзіны мінулага стагоддзя гэта будынак мясцовага магазіна. Раней былі задзейнічаны абодва паверхі: на другім прапаноўваліся прамысловыя тавары, на першым — прадукты. З цягам часу ў гандлёвым аб’екце застаўся толькі харчовы аддзел.

Каля паўтара дзясятка гадоў таму дом атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У той час ён знаходзіўся на балансе Асіповіцкага райста, а пасля перайшоў ва ўласнасць яго правапераемніка — Глускага райспажыўтаварыства.

Гэты будынак размяшчаецца такім чынам, што ўсе, хто едуць па дарозе Р67 з боку Ялізава, бачаць яго. Хацелася б ганарыцца і захапляцца помнікам архітэктуры, толькі яго знешні выгляд выклікае зусім процілеглыя пачуцці. Фарба даўно выгарала, тынкоўка з цягам часу аблупілася, аконныя рамы патрабуюць замены. Двор і наогул мае занядбаны выгляд. Найбольш жыва выглядаюць маладыя дрэўцы на даху гандлёвага аб’екта: яны цягнуцца да сонца, не разумеючы, што расці ў гэтым месцы ім не дазволена. Дарэчы, шыльда, якая пацвярджае, што дом з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, размешчана на шыбіне аднаго з акон з рознакалібернымі шкельцамі, падцёкамі старой фарбы, іржавымі кратамі, што ніяк не стварае дастойнага аздаблення статуснай таблічцы. “Прычыненне шкоды караецца па законе”, — чытаем на ёй. Цікава, а абыякавыя адносіны не лічацца прычыненнем шкоды? Вядуць яны да таго ж выніку, што і псаванне. Хочацца даведацца, што пра гэта думае кіраўніцтва Глускага райста.

 

Последние новости

Актуальнае

В Осиповичах шалость с огнем привела к пожару

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики не радуют: конец апреля и начало мая встретят нас ветром, дождём и ночными заморозками до -3°C

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 апреля для всех знаков Зодиака

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость