Карціны жыхара пасёлка Сасновага Алега Малахоўскага вядомыя ў Кітаі, Ізраілі, Германіі і Англіі

Карціны жыхара пасёлка Сасновага Алега Малахоўскага вядомыя ў Кітаі, Ізраілі, Германіі і Англіі
Творчая гісторыя майстра лесу Лапіцкага лясніцтва Алега Малахоўскага пачалася 40 гадоў таму. Спрабаваў паступіць у мастацкае вучылішча, але не адолеў адзін з трох экзаменаў і пайшоў у Беларускі нацыянальны тэхнічны інстытут вучыцца лясной справе.

— Пасля няўдачы з паступленнем два гады практычна не браўся за пэндзлі, — расказвае Алег Дзмітрыевіч. — Праз некаторы час у інстытуце паехалі на сельгасработы ў Пастаўскі раён. Пабываў у такіх прыгожых месцах, што рукі самі пацягнуліся да фарбаў. Увогуле гэта быў перыяд адкрыццяў і пашырэння гарызонтаў ва ўлюбёнай справе: перайшоў з каляровых алоўкаў і акварэлі на алейныя фарбы і змайстраваў першы эцюднік.

Усе тонкасці жывапісу спасцігаў самастойна, шукаў натхненне ў работах знакамітага пейзажыста Івана Шышкіна.

— Калі ў сталіцы праходзіла выстава яго карцін, музейная зала стала аб’ектам штовечаровага наведвання, — успамінае мужчына. — Раз за разам слухаў экскурсавода, уважліва разглядаў дэталі, а пасля маляваў копіі, каб набіць руку. Зараз навучыцца добра маляваць адносна лёгка. У Сеціве можна знайсці відэаўрокі, тэарэтычныя матэрыялы любога ўзроўню складанасці і для любога ўзросту, а таксама выбраць і набыць усё неабходнае для такога хобі. Можна сустрэць і цікавыя падыходы. Расійскі мастак Ігар Сахараў, які распрацаваў шэраг відэаўрокаў, прапагандуе ідэю, што талент ёсць ва ўсіх і, калі ёсць жаданне і мэтанакіраванасць, усё атрымаецца.

Ці шкада няздзейсненай мары аб прафесійнай мастацкай адукацыі?

— Лес для мяне заўжды быў крыніцай натхнення і адзіным альтэрнатыўным варыянтам справы жыцця, — кажа Алег Дзмітрыевіч. — Таму аніякіх сумненняў і шкадаванняў не адчуваў. Увогуле работа дапамагае шукаць новыя матывы для карцін. У тэлефоне захавана некалькі дзясяткаў фотаздымкаў, зробленых падчас абходаў тэрыторыі, працягласць якіх штодзённа дасягае дзесяці кіламетраў. Аднак цікавяць не толькі пейзажы. Ёсць яшчэ нацюрморты і партрэты. Нягледзячы на развіццё мастацкай думкі, з’яўленне новых матэрыялаў і падыходаў у жывапісе, застаюся аматарам класічнай школы. Лічу, што простае, немудрагелістае адлюстраванне жыцця будзе заўжды папулярным.

З творчасцю земляка знаёмы далёка за межамі Беларусі. Каля 60 карцін рэалізаваліся праз Дзяржаўны падарункавы фонд прадстаўніцкай сувенірнай прадукцыі. Большая частка работ адправілася ў Кітай, Ізраіль, Германію, а адна трапіла ў Англію. Як распавёў мастак, жанчына замовіла выяву мясцовых краявідаў у падарунак сям’і, куды ехала адпачываць яе дзіцё.

Магчымасць атрымаць асалоду ад карцін Алега Малахоўскага мелі і асіпаўчане: у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі двойчы арганізоўвалася аўтарская выстава.

Зараз Алег Дзмітрыевіч працуе над чарговым пейзажам. Пэндзаль акуратна апускаецца на палатно — і быццам па ўзмаху чароўнай палачкі з’яўляюцца дрэвы, блакіт нябёсаў, пяшчотная зелень травы. Здаецца, што мастак адлюстроўвае не толькі прыроду, а і мімалётнасць натхнення…

 

 

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем