Кантэйнерная пляцоўка — месца, наведваць якое даводзіцца бадай усім жыхарам шматпавярховак і якое часта выклікае нараканні: скрыні поўныя, навокал розныя адкіды, адпаведны пах

Кантэйнерная пляцоўка — месца, наведваць якое даводзіцца бадай усім жыхарам шматпавярховак і якое часта выклікае нараканні: скрыні поўныя, навокал розныя адкіды, адпаведны пах
Кантэйнерная пляцоўка — месца, наведваць якое даводзіцца бадай усім жыхарам шматпавярховак і якое часта выклікае нараканні: скрыні поўныя, навокал розныя адкіды, адпаведны пах
Такую карціну даводзілася назіраць кожнаму. Чаму ж, нягледзячы на пастаянную работу камунальнікаў, груды смецця часта становяцца элементам дваровага ландшафту? Паспрабавалі разабрацца з дапамогай спецыялістаў зацікаўленых службаў.

Эколаг УКП ЖКГ Вольга Хутлікава:

— Прадпрыемства абслугоўвае 110 кантэйнерных пляцовак, на якіх размяшчаецца 319 ёмістасцей для цвёрдых камунальных адыходаў і 298 для асобнага збору пластыку, шкла і паперы. Штодзень спецыяльны транспарт прадпрыемства збірае іх змесціва ў адпаведнасці са схемай абыходжання з адыходамі, якая распрацоўваецца на кожныя пяць гадоў. Хочацца адзначыць, што кантэйнеры гэтыя прызначаны для карыстання толькі жыхарамі шматкватэрных дамоў, а не прыватнага сектара, якія атрымалі і выкарыстоўваюць індывідуальныя скрыні для цвёрдых камунальных адыходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў. Але гаспадары сядзіб вельмі часта вырваную траву, галлё і іншае смецце нясуць на бліжэйшую кантэйнерную пляцоўку, забіваючы да адказу кантэйнеры і захламляючы пляцоўку. У верасні-кастрычніку назіраецца пік уборкі агародаў, адпаведна, і кантэйнерныя пляцоўкі атрымліваюць звышнарматыўную нагрузку. Нават калі мы ведаем такіх парушальнікаў, ніякіх мер уздзеяння, акрамя звароту да грамадзянскага сумлення, прыняць не можам.

Дыспетчар па транспарце УКП ЖКГ Марына Лялека:

— Змесціва кантэйнерных пляцовак збіраюць два смеццявозы з бакавой загрузкай, у прыватным сектары працуюць чатыры машыны з задняй загрузкай і адна, якая збірае другасныя матэрыяльныя рэсурсы. Ёсць яшчэ смеццявоз і трактар, прыстасаваныя для ачышчэння буйнагабарытных кантэйнераў “Крыніца”, якія выкарыстоўваюцца ў густанаселеных дварах. За дзень кожная машына можа зрабіць не больш за тры-чатыры рэйсы ў горадзе і два на раёне, бо там неабходна спыняцца каля кожнага дома, а потым яшчэ і дабрацца да палігона. Вось і лічыце! Безумоўна, спецыяльнага транспарту на прадпрыемстве не хапае, на папаўненне парку неабходны вялікія грошы. Таму хацелася б, каб насельніцтва з разуменнем і большай павагай ставілася да работы камунальнай службы. Мы ж заўсёды прыслухоўваемся да пажаданняў жыльцоў. Калі звяртаюцца і просяць забраць смецце, якім запоўнена кантэйнерная пляцоўка, тэрмінова паведамляем майстру. Дарэчы, некаторыя жыхары скардзяцца, што пасля ад’езду машыны вакол кантэйнераў застаецца раскіданае смецце. Справа ў тым, што грузчык суправаджае толькі вадзіцеляў смеццявозаў, якія працуюць у прыватным сектары. Пры абслугоўванні шматкватэрных дамоў іншы алгарытм: праз нейкі час пасля ад’езду машыны прыходзіць дворнік і прыбірае пляцоўку, нярэдка зноў загружаючы кантэйнеры, але наступны рэйс у гэты двор будзе толькі праз некалькі дзён.

Галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юлія Хвісевіч:

— Пастаянна трымаем на кантролі гэта пытанне. Мяркуйце самі: за сем месяцаў бягучага года 56 працэнтаў адміністрацыйных пратаколаў было выпісана менавіта за парушэнне правіл абыходжання з камунальнымі адыходамі. Выдадзена 20 папярэджанняў, з іх 14 — пасадавым, два — фізічным і чатыры — юрыдычным асобам. У адносінах да шасці былі вынесены штрафныя санкцыі на шэсць тысяч рублёў. Рэгулярна вядзём акаўнт у Інстаграме, значная колькасць публікацый якога прысвечана азначанай тэме. Але, на жаль, жыхары прыватных сядзіб не заўсёды прыслухоўваюцца да нашых парад. Яны часта дастаўляюць на пляцоўкі траву, лісце, адыходы агародніны, што рабіць не павінны. Прычым з-за недахопу месца ў кантэйнерах складзіруюць увесь гэты “скарб” на тэрыторыі, прылеглай да кантэйнерных пляцовак, а гэта ўжо парушэнне закона, якое накладвае адміністрацыйную адказнасць на фізічную асобу ў выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь. Аднак не ўсе пра гэта ведаюць. Выйсце бачу ў правядзенні тлумачальнай работы з насельніцтвам.

Старшы інспектар РАНС Раман Сярчэня:

— Садаводам-агароднікам больш мэтазгодна кампасціраваць пустазелле, лісце і апалую садавіну. Сухую расліннасць можна і паліць, але захоўваць пры гэтым наступныя правілы бяспекі: кастры разводзіць на расчышчанай пляцоўцы ўласнага ўчастка, у бязветранае надвор’е, на пэўнай адлегласці ад пабудоў, падрыхтаваўшы сродкі пажаратушэння.

Вадзіцель УКП ЖКГ Яўген Кузьміч:

— Матэматыка  простая. Машына, на якой працую, змяшчае каля 18 кубоў смецця. За раз магу ачысціць 24-25 кантэйнераў, у дзень — максімум 75. Гэта калі машына працуе без паломак. Адзін з двух смеццявозаў кожны дзень выязджае на раён: Лапічы, Сасновы, Цэль, Верайцы, Ялізава, Татарку і іншыя населеныя пункты мы таксама абслугоўваем. Атрымоўваецца, што ў горадзе працуе толькі адна і з неабходным аб’ёмам работы яна не цалкам спраўляецца, улічваючы сезонныя перагрузкі. Нягледзячы на тое што субота ў нас выхадны, працуем і ў гэты дзень, каб двары выглядалі больш чыстымі. Калі б яшчэ хаця адну машыну набыць, праблему можна было б закрыць.

Спадзяёмся, што транспартны парк камунальнага прадпрыемства ў бліжэйшым будучым папоўніцца. Але праблема існуе зараз і яе трэба рашаць. Таму, думаецца, уладальнікам уласных сядзіб не пашкодзіла б з большай павагай адносіцца да сваіх землякоў, якія жывуць у шматкватэрных дамах. Яны аплачваюць паслугу вывазу і ўтылізацыі цвёрдых камунальных адыходаў і жадаюць жыць у чыстых, прыбраных дварах, а не захламленых дзёрнам, галлём, гнілой агароднінай, спарахнелымі дошкамі і выкарчаванымі кустамі.

* * *

Дарэчы, стала вядома, што камунальнікі ўжо ўстанаўліваюць у дварах, у тым ліку і каля кантэйнерных пляцовак, камеры відэаназіравання. Магчыма, гэта таксама будзе садзейнічаць забеспячэнню парадку.

Последние новости

Общество

В Осиповичах прошло пленарное заседание выездной сессии Могилевского Совета депутатов

12 августа 2025
Читать новость
Власть

Способствовать росту и не оттягивать деньги из экономики. Лукашенко обозначил задачи для банковской системы

12 августа 2025
Читать новость
Власть

Криптовалюта и крипторынок. Лукашенко ставит вопрос об их дальнейшей судьбе в Беларуси 

12 августа 2025
Читать новость
Спорт и туризм

ФК “Осиповичи” — ФК “Днепр” — 0:2

12 августа 2025
Читать новость
Общество

Збіраемся ў школу. Крамы і індывідуальныя прадпрымальнікі гатовы да наплыву пакупнікоў: асартымент неабходных тавараў вельмі шырокі — на любы густ і кашалёк.

12 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 августа для всех знаков зодиака

12 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем