Калі снегу — зашмат

Калі снегу — зашмат

Пацвярджаючы сваю назву, снежань сустрэў нас шчодрымі снегападамі. А калі снегу шмат, гэта стварае сур’ёзныя нязручнасці

Пра тое, якія меры прымаліся па расчыстцы дарог, двароў і вуліц, паселішчаў, раёнка ўжо паведамляла. Сёння ж закранём менш відавочныя аб’екты.

Намеснік дырэктара УКП ЖКГ Сяргей Салавей запэўніў, што дарогі да ўсіх населеных пунктаў расчышчаны і транспартная сувязь з імі не парывалася. Але, акрамя шляхоў зносін для штодзённага карыстання, ёсць і тыя, што патрэбны выключна ў асаблівых абставінах.

* * *

Як расказаў старшыня Пратасевіцкага сельвыканкама Анатолій Дрывіцкі, на яго асаблівым кантролі знаходзяцца пад’язныя шляхі да могілак. Калі хтосьці з жыхароў памірае, родныя паведамляюць аб гэтым ва ўстанову мясцовай улады, а старшыня ў самыя сціслыя тэрміны знаходзіць арганізацыю, якая выканае адпаведныя работы. Так, днямі звяртаўся ў ДРБУ № 199, работнікі якога расчысцілі дарогу да могілак у Дварку. Адгукаецца на падобныя звароты і УКП ЖКГ. Пагрузчык ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”, які працаваў на ферме, расчысціў і шлях да могілак у Ставішчы.

Дрычынскі сельсавет даволі аддалены ад райцэнтра, але і там барацьба са снегам вядзецца аператыўна. Старшыня Мікалай Яромаў падтрымлівае пастаянную сувязь з ДРБУ № 199, ДЭУ № 73, УКП ЖКГ, ТАА “Сельгасінвест”, якія заўсёды аказваюць дапамогу ў расчыстцы снегу. Калі ж плануецца пахаванне нябожчыка, кожная з дарожных і камунальных арганізацый па заяўленчым прынцыпе разграбае дарогу да патрэбнага пагосту.

Прыблізна такім жа чынам вырашаецца гэта праблема і ў іншых сельсаветах.

* * *

Выраслі снежныя шапкі і на дахах будынкаў. Гэта акалічнасць вельмі хвалюе выратавальную службу.

— Нетрываласць будаўнічых канструкцый у сукупнасці са снегавой нагрузкай нярэдка прыво-дзяць да абвальвання дахаў, — распавядае інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Андрэй Русаковіч. — Сход снегу з дахаў таксама ўяўляе небяспеку для людзей. Таму кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў неабходна прыняць меры па ачыстцы дахаў будынкаў і збудаванняў падведамасных аб’ектаў. Счышчаць снег з дахаў трэба і ўладальнікам прыватных дамоў. Пакуль у рэгіёне сітуацыя не крытычная, але зіма толькі пачалася і наперадзе яшчэ не адзін снегапад. Таму неабходныя работы трэба праводзіць, калі таўшчыня снежнай “шапкі” дасягнула 15-20 сантыметраў. І яшчэ парада з практыкі: размяркоўваць скінуты снег трэба раўнамерна, гэта дапаможа пазбегнуць падтаплення вясной.

Пешаходам рэкамендуецца часцей глядзець ўгору і трымацца на бяспечнай адлегласці ад патэнцыяльных пагроз як у паселішчах, так і на ўлонні прыроды. Снег, які падае з даху, здольны нанесці чэрапна-мазгавую траўму. Дрэвы ж пад цяжарам снегу спачатку прагінаюцца, а потым, як правіла раптоўна, ламаюцца.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость