Калі пад’езд ператвараецца ў паркоўку. Карэспандэнт АК аб праблеме захоўвання веласіпедаў

Калі пад’езд ператвараецца ў паркоўку. Карэспандэнт АК аб праблеме захоўвання веласіпедаў

Кожны выбірае свой спосаб перамяшчэння: адны не ўяўляюць жыцця без аўтамабіля, іншыя аддаюць перавагу аўтобусу ці маршрутцы, хтосьці прынцыпова дабіраецца “на сваіх дваіх”, а частка людзей лічыць лепшым сродкам веласіпед.

Калі справа тычыцца жыхароў шматпавярховак, перад імі абавязкова ўзнікае пытанне: дзе захоўваць двухколавую тэхніку? І не заўсёды проста знайсці на яго адказ.

Напрыклад, многія жыхары дома № 81 на вуліцы Сумчанкі размяшчаюць веласіпеды ва ўласных пад’ездах, у чым мы пераканаліся, наведаўшыся ў парадныя. Дарэчы, гэта адзін з нямногіх жыллёва-будаўнічых кааператываў, жыхары якога не жадаюць пераходзіць на аб-слугоўванне УКП ЖКГ, бо прывыклі рашаць усе бытавыя і будаўнічыя пытанні ўласнымі сіламі — як і ўзводзілі калісьці гэту пабудову.

У калідорах першага, другога, трэцяга, пятага, шостага  пад’ездаў радамі выстраілася дзіцячая і дарослая тэхніка: веласіпеды, самакаты, дзіцячыя каляскі. А ў чацвёртым пад’ездзе — ніводнай лішняй рэчы.

Вырашылі разабрацца ў прычынах.

Будынку 34 гады, пражывае ў ім 411 чалавек, — расказвае старшыня кааператыва Наталля Папова, якая на дадзенай пасадзе два гады, але папярэдне працавала ў камунальнай арганізацыі, таму сфера для яе не новая. — Веласіпедаў у жыльцоў нямала. Для іх захоўвання ў кожным пад’ездзе абсталявана калясачная, куды можна ставіць дробны “транспарт”. Толькі, на жаль, не ўсе жыхары карыстаюцца ёй: лянуюцца спусціцца на чатыры прыступкі ўніз.

Бездакорны чацвёрты пад’езд, дзе заўсёды пануюць чысціня і парадак. І каляскі з веласіпедамі там захоўваюцца ў належным месцы, чаго не скажаш пра астатнія пяць. Стараюся трымаць на кантролі гэта пытанне. Каб былі старшыя па пад’ездзе, яны змаглі б аказаць істотную дапамогу, але зараз ніхто з жыльцоў на гэту грамадскую пасаду катэгарычна не згаджаецца: навошта лішнія клопаты?  Безумоўна, ад веласіпедаў у пад’ездах лішні пясок, але абедзве нашы прыбіраль-шчыцы старанна выконваюць сваю работу.

Дарэчы, жыхары ставяцца да такой паркоўкі па-рознаму: адны скардзяцца на захламленне, іншыя кажуць: “Абыходжу і іду далей”.

Паднятая праблема актуальная ў той ці іншай ступені для большасці асіповіцкіх шматпавярховак. Як расказвае намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела УКП ЖКГ Алена Сямёнава, майстры ЖЭУ рэгулярна развешваюць у пад’ездах аб’явы, якія нагадваюць правілы паводзін у месцах агульнага карыстання. Згодна з заканадаўствам захоўваць штосьці на лесвічных маршах, а таксама загрувашчваць пад’езды забараняецца і з’яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем, за якое прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь (ч. 4 арт. 22.12 Кодэкса краіны аб адміністрацыйных правапарушэннях). Таксама велатранспарт перашкаджае руху ў выпадку экстраннай эвакуацыі. Перамяшчаючы веласіпеды і каляскі па лесвічных маршах, можна папсаваць сцены, а рамонт пад’ездаў зараз ажыццяўляецца за сродкі саміх жыхароў. Акрамя таго, пакінутыя на лесвічных пляцоўках рэчы перашкаджаюць правядзенню ўборкі, ужо не кажачы пра тое, што і хадзіць, чапляючыся за колы, людзям не вельмі прыемна.

Як адзначае начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Андрэй Гарадзецкі, з 21 крадзяжу, зарэгістраванага за першае паўгоддзе, чатыры склалі ўгоны веласіпедаў. І знікаюць двухколавыя сродкі перамяшчэння часцей за ўсё з пад’ездаў. Відаць, гаспадары спадзяюцца, што параднае — самае на-дзейнае месца для іх захоўвання. Аднак, як сведчаць факты, памыляюцца.

Дык дзе ж ставіць веласіпеды? Дазваляецца ў падвалах, але не на агульнай тэрыторыі, а ў асабістай ячэйцы. Аднак такі варыянт падыходзіць не ўсім: з 292 дамоў жылфонду УКП ЖКГ толькі 139 маюць падвальныя памяшканні. У некаторых, пераважна старых, дварах яшчэ захаваліся хлявы або іншыя гаспадарчыя пабудовы, якія таксама добра падыдуць у якасці міні-гаража. Асобныя жыхары размяшчаюць свае “велікі” на балконах, у калідорах або каморах. Аднак не вельмі зручна цягнуць перад сабой мабільны сродак перамяшчэння, напрыклад, на пяты паверх і назад. Да таго ж такая фіззарадка, асабліва штодзённая, таксама пагражае падрапанымі сценамі і дзвярамі. У новых дамах на вуліцы Міхалкіна абсталяваны спецыяльныя калясачныя, што актуальна для маладых сямей і зручна ўсім. Яшчэ адзін прыдатны варыянт: сіламі аматараў велапрагулак уладкаваць каля дома крытую пляцоўку для захоўвання веласіпедаў і калясак, як гэта робяць жыхары некаторых сталічных дамоў. Але ў УКП ЖКГ пакуль з такімі прапановамі ніхто не звяртаўся.

У РАНС таксама падкрэслілі, што правілы пажарнай бяспекі не прадугледжваюць захоўванне веласіпедаў, калясак і іншай маёмасці ў аб’ёме лесвічных клетак, тамбураў, ліфтавых холаў і г.д. Таму што ў экстранных сітуацыях менавіта гэта бяскрыўдная маёмасць можа стварыць пера-шкоду для выратавальнікаў-пажарных, якія спяшаюцца на дапамогу пацярпелым.

Так што сітуацыя такая: калі хтосьці бачыць, што суседзі, насуперак усім правілам, загрувашчваюць месцы агульнага карыстання, трэба паспрабаваць з імі дагаварыцца. У выпадку, калі парушальнік просьбу ігнаруе, можна звярнуцца ў УКП ЖКГ або паведаміць участковаму міліцыянеру. А яшчэ памятайце: перш чым набыць веласіпед, добра падумайце, дзе яго “прапісаць”, каб прыемны набытак не стаў галаўным болем.

Последние новости

Общество

Особый день. Филиал “Елизово” ОАО “Гродненский стеклозавод” на этой неделе отметил 112-летие

20 сентября 2025
Читать новость
Общество

Олег Дьяченко проведет прямую линию и личный прием граждан в Осиповичах

20 сентября 2025
Читать новость
Общество

20 верасня РУП “Белпошта”, нацыянальны аператар Рэспублікі Беларусь, адзначае знамянальную дату — 30-годдзе з дня заснавання

20 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 сентября для всех знаков зодиака

20 сентября 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 19 сентября в Осиповичском районе прошло специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

19 сентября 2025
Читать новость
Власть

Надо все привести в порядок. Лукашенко о благоустройстве монастыря в Жировичах

19 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем