Калектыў газеты «Асіповіцкі край» атрымаў вышэйшую ўзнагароду творчага конкурсу

18 лютага ў Мінску былі падведзены вынікі штогадовага творчага конкурсу на
лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Калектыў газеты «Асіповіцкі край» у гэтым конкурсе ўдастоены Дыплома І ступені ў намінацыі «Цеснае і плённае супрацоўніцтва».

Алена Суета
