Как превратить старый дом в настоящий дворец, знают жители агрогородка Свислочь Анна Чинч и Николай Главинский

Как превратить старый дом в настоящий дворец, знают жители агрогородка Свислочь Анна Чинч и Николай Главинский

Цяжка не супыніцца каля дзіўнага драўлянага ўказальніка, аналагаў якому, мабыць, няма больш ні ў адным населеным пункце Асіповіччыны. Пастаўлены побач з майстэрскі аздобленым калодзежам, што прыцягвае не меншую ўвагу, ён паказвае дарогу да «сталіцы» райцэнтра, а таксама да значных мясцовых аб’ектаў — санаторыя і замчышча. Гэткі своеасаблівы арт-аб’ект стаў падарункам аграгарадку ад Мікалая Главінскага і яго суседа Аляксандра Лапаціна.

Мікалай Канстанцінавіч пра сябе расказваць не любіць. За яго гавораць вынікі любімага занятку. Разам з Ганнай Напалеонаўнай ён стварыў сапраўдны цуд: з занядбанага дома зрабіў аазіс прыгажосці і творчасці.

— Гэты дом з надзелам набылі дзесяць гадоў таму, — расказвае Ганна Напалеонаўна. — Мы не глядзелі на яго стан. Проста хацелася набыць жыллё менавіта тут, бо Свіслач — мая малая радзіма.

І адразу на закінутай зямлі пачалася руплівая праца: адбудавалі дом, правялі ўсе неабходныя камунікацыі, зрэзалі некалькі старых клёнаў і прыбралі пустазелле.

З завяршэннем усіх асноўных работ вырашылі, што жыць патрэбна не толькі ў камфорце, але і ў прыгажосці, — працягвае гаспадыня. — Тут і адкрыўся патаемны талент Мікалая.

У адным з пакояў не хапала маленькай палічкі. І ён вырашыў зрабіць яе самастойна. Праглядзеў некалькі відэаўрокаў і прыступіў да працы. Вынік аказаўся ў разы лепшы, чым узор у відэа. З таго моманту Мікалай загарэўся апрацоўкай дрэва: набыў увесь неабходны інструмент, шмат часу праводзіў за вучэбнымі матэрыяламі.

Ад першапачатковага выгляду дома засталіся адны ўспаміны, і настала чарга прысядзібнага ўчастка. Добраўпарадкаванне пачалося з узвядзення альтанкі, хлява і дрывотніка, якія Мікалай Канстанцінавіч пабудаваў без аніякай дапамогі. Пасля з’явіліся калодзеж, дэкаратыўная агароджа, невялічкія скульптуры і кампазіцыі, а таксама дарожкі, плітку для якіх гаспадар адліваў сам. Гаспадыня ж аздобіла наваколле разнастайнымі відамі кветак. Аднак найкаштоўнейшай адметнасцю двара дома № 13 стаў дэкаратыўны ветраны млын.

— У адрозненне ад млыночкаў, што сустракаліся на іншых сядзібах, мой сапраўды круціцца ад ветру, — уключаецца ў размову Мікалай Канстанцінавіч. — Шмат нерваў, сіл і часу спатрэбілася, каб правільна разлічыць вугал павароту лопасцей, знайсці аптымальнае месца для размяшчэння. Але ў выніку ўсё атрымалася.

— Яшчэ адна цікавостка нашага двара — камяні-смайлікі, — дадае Ганна Напалеонаўна. — Мікалай вельмі любіць знаходзіць камяні незвычайнай формы, размалёўваць іх і размяшчаць у самых нечаканых месцах. Вось выходзіш на падворак у дрэнным настроі, садзішся на лавачку, а табе з-пад куста парэчак жоўты тварык усміхаецца. І адразу хочацца ўсміхнуцца ў адказ.

Лічу, што для таго, каб радавала месца, дзе жывеш, трэба вельмі моцна хацець зрабіць што-небудзь самому. Кожная ручная работа — складаная, карпатлівая, але разам з тым запамінальная і каштоўная. А што можа быць лепей за камфортнае жыццё, створанае самастойна?

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем