Как превратить старый дом в настоящий дворец, знают жители агрогородка Свислочь Анна Чинч и Николай Главинский

Как превратить старый дом в настоящий дворец, знают жители агрогородка Свислочь Анна Чинч и Николай Главинский

Цяжка не супыніцца каля дзіўнага драўлянага ўказальніка, аналагаў якому, мабыць, няма больш ні ў адным населеным пункце Асіповіччыны. Пастаўлены побач з майстэрскі аздобленым калодзежам, што прыцягвае не меншую ўвагу, ён паказвае дарогу да “сталіцы” райцэнтра, а таксама да значных мясцовых аб’ектаў — санаторыя і замчышча. Гэткі своеасаблівы арт-аб’ект стаў падарункам аграгарадку ад Мікалая Главінскага і яго суседа Аляксандра Лапаціна.

Мікалай Канстанцінавіч пра сябе расказваць не любіць. За яго гавораць вынікі любімага занятку. Разам з Ганнай Напалеонаўнай ён стварыў сапраўдны цуд: з занядбанага дома зрабіў аазіс прыгажосці і творчасці.

— Гэты дом з надзелам набылі дзесяць гадоў таму, — расказвае Ганна Напалеонаўна. — Мы не глядзелі на яго стан. Проста хацелася набыць жыллё менавіта тут, бо Свіслач — мая малая радзіма.

І адразу на закінутай зямлі пачалася руплівая праца: адбудавалі дом, правялі ўсе неабходныя камунікацыі, зрэзалі некалькі старых клёнаў і прыбралі пустазелле.

З завяршэннем усіх асноўных работ вырашылі, што жыць патрэбна не толькі ў камфорце, але і ў прыгажосці, — працягвае гаспадыня. — Тут і адкрыўся патаемны талент Мікалая.

У адным з пакояў не хапала маленькай палічкі. І ён вырашыў зрабіць яе самастойна. Праглядзеў некалькі відэаўрокаў і прыступіў да працы. Вынік аказаўся ў разы лепшы, чым узор у відэа. З таго моманту Мікалай загарэўся апрацоўкай дрэва: набыў увесь неабходны інструмент, шмат часу праводзіў за вучэбнымі матэрыяламі.

Ад першапачатковага выгляду дома засталіся адны ўспаміны, і настала чарга прысядзібнага ўчастка. Добраўпарадкаванне пачалося з узвядзення альтанкі, хлява і дрывотніка, якія Мікалай Канстанцінавіч пабудаваў без аніякай дапамогі. Пасля з’явіліся калодзеж, дэкаратыўная агароджа, невялічкія скульптуры і кампазіцыі, а таксама дарожкі, плітку для якіх гаспадар адліваў сам. Гаспадыня ж аздобіла наваколле разнастайнымі відамі кветак. Аднак найкаштоўнейшай адметнасцю двара дома № 13 стаў дэкаратыўны ветраны млын.

— У адрозненне ад млыночкаў, што сустракаліся на іншых сядзібах, мой сапраўды круціцца ад ветру, — уключаецца ў размову Мікалай Канстанцінавіч. — Шмат нерваў, сіл і часу спатрэбілася, каб правільна разлічыць вугал павароту лопасцей, знайсці аптымальнае месца для размяшчэння. Але ў выніку ўсё атрымалася.

— Яшчэ адна цікавостка нашага двара — камяні-смайлікі, — дадае Ганна Напалеонаўна. — Мікалай вельмі любіць знаходзіць камяні незвычайнай формы, размалёўваць іх і размяшчаць у самых нечаканых месцах. Вось выходзіш на падворак у дрэнным настроі, садзішся на лавачку, а табе з-пад куста парэчак жоўты тварык усміхаецца. І адразу хочацца ўсміхнуцца ў адказ.

Лічу, што для таго, каб радавала месца, дзе жывеш, трэба вельмі моцна хацець зрабіць што-небудзь самому. Кожная ручная работа — складаная, карпатлівая, але разам з тым запамінальная і каштоўная. А што можа быць лепей за камфортнае жыццё, створанае самастойна?

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 июля для всех знаков зодиака

7 июля 2025
Читать новость
Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем