Каб прадпрыемства стабільна працавала і паступальна развівалася, калектыў, які на ім працуе, павінен быць здаровым, работнікі — актыўнымі, жыццярадаснымі і поўнымі сіл, лічаць кіраўніцтва і прафкам ТАА “Асіповічыгазбуд”

Каб прадпрыемства стабільна працавала і паступальна развівалася, калектыў, які на ім працуе, павінен быць здаровым, работнікі — актыўнымі, жыццярадаснымі і поўнымі сіл, лічаць кіраўніцтва і прафкам ТАА “Асіповічыгазбуд”

На гэтым прадпрыемстве заахвочваецца здаровы лад жыцця, яго тэрыторыя свабодная ад курэння, у пашане любыя віды рухомай актыўнасці. Работнікі ўдзельнічаюць у турнірах па шахматах і шашках, спаборнічаюць у бегу, стральбе, плаванні, настольным тэнісе і іншых відах спорту — ні адны спаборніцтвы, што праводзяцца ў раёне ці холдынгу, не абыходзяцца без  удзелу “Асіповічыгазбуда”. Найбольш актыўныя спартсмены арганізацыі — Мікалай Андрыевіч, Таццяна Грудовіч, Ірына Жордачкіна, Алена Злобіч, Арцём Качалін, Аляксей Малаковіч, Іван Руднеў, Вольга Тарасевіч, Васілій Цімафееў.

У раённай спартакіядзе газбудаўцы летась занялі ганаровае другое месца.

Праводзяцца спартландыі і ў сваім калектыве, што павышае зацікаўленасць працаўнікоў, і, як следства, яны менш хварэюць, становяцца больш бадзёрымі. Прычым балельшчыкамі ў такіх спаборніцтвах нярэдка становяцца сем’і работнікаў, бо іх дзецям таксама дазваляецца прыходзіць у спартыўную залу ТАА “Асіповічыгазбуд”, каб пагуляць у валейбол ці, напрыклад, папрактыкавацца ў трапнасці ў час гульні ў дартс. Такі клопат прыводзіць і да вынікаў у розных спаборніцтвах. Так, сям’я Таццяны і Юрыя Грудовіч з дзецьмі Кірай, Ярамірам і Міхаілам атрымалі кубак пераможцы ў абласным этапе конкурсу “Мама, тата, я — спартыўная   сям’я”, дзе каманда матуль прадпрыемства, дарэчы, таксама заняла першае месца. Наперадзе — фінальная гульня ў Мінску.

Кіраўніцтва прадпрыемства ўкладвае нямала сродкаў у заахвочванне работнікаў да вядзення здаровага ладу жыцця і заняткаў спортам. Устаноўлены тэнісны і більярдны сталы, закуплены мячы, ракеткі для вялікага тэніса, лыжы, дартс, спартыўнае адзенне і абутак для каманды.

Немалаважны складнік здароўя калектыву — правільнае харчаванне. Аб гэтым у “Асіповічыгазбудзе” таксама клапоцяцца. Пакой прыёму ежы аснашчаны халадзільнікам, чайнікам, мікрахвалевай печчу.

Усё гэта разам садзейнічае не толькі здароўю людзей, але і аб’ядноўвае калектыў і паляпшае імідж арганізацыі.

Последние новости

Общество

Синоптики не радуют: конец апреля и начало мая встретят нас ветром, дождём и ночными заморозками до -3°C

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 апреля для всех знаков Зодиака

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость