Каб горад заставаўся зялёным

Каб горад заставаўся зялёным

Лета нарэшце ўступіла ў свае правы — слупкі тэрмометраў нават у памяшканнях набліжаюцца да меткі ў +30°С. Здаецца, нават паветра накалілася, і хочацца толькі двух рэчаў: вады і ценю.

У такую спякотную пару няпроста даводзіцца зялёнаму ўбран­ству горада. Каб яно працягвала жыць, неабходны сістэматычны паліў. Гэтым займаюцца работнікі УКП ЖКГ.

Расказвае майстар прадпрыемства Людміла Бань:

— Штодзённа два ўборшчыкі тэрыторыі паліваюць клумбы, кветачнікі, размешчаныя на дарожнай агароджы, газоны. Работу пачынаюць з пяці раніцы, каб не пашкодзіць лісце і кветкі дэкаратыўных культур, выклікаўшы іх апёкі. Паліваем таксама дрэвы і кусты, якія сёлета пасадзілі. Іх паліў ажыццяўляецца да 15 гадзін.

Начальнік транспартнага цэха Сяргей Ганчаронак адзначае, што за дзень на паліў клумб і газонаў затрачваецца да трох цыстэрн вады па 3 500 літраў кожная — за дзень гэта больш за
10 000 літраў.

Іна Заскевіч

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем