Интересные факты об осиповичском Автопарке №19

Интересные факты об осиповичском Автопарке №19

Транспарт

Не толькі пра пасажыракіламетры…

Што-кольвечы фактаў аб справах Асіповіцкага філіяла Аўтапарк №19 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”. І некаторыя з іх нечаканыя…

Самы доўгі аўтобусны маршрут у Асіповічах — № 8 (мікрараён Чыгуначны — пасёлак Савецкі — Пратасевічы — ДРБУ-199), яго працягласць у адзін канец амаль 20 кіламетраў. Самы кароткі — № 7 (вакзал-паліклініка) — 3,6 кіламетра.

Усяго прадпрыемства абслугоўвае 44 маршруты, з якіх 16 гарадскія. Што цікава, нумарацыя іх не скразная. Лічбу 13 было вырашана не ўжываць на ўсякі выпадак, а №16 (ён злучаў пасёлак Савецкі з Чыгуначным мікрараёнам) калісці існаваў, але нядоўга, бо попытам не карыстаўся.

Сёння сетка аўтобусных маршрутаў і графік іх руху па горадзе і раёне ў цэлым адпавядаюць патрэбам насельніцтва, аднак, па разліках спецыялістаў па арганізацыі пасажырскіх перавозак, перспектыўна выглядае закальцоўка шэрагу гарадскіх маршрутаў праз мікрараён вуліцы Чарняхоўскага. Галоўная перашкода для рэалізацыі гэтага плана — неабходнасць пераносу прыпыначнага пункта “Лазня”. Здаецца, драбяза, аднак узгадаем, што завершанае гэтым летам будаўніцтва аўтобуснага прыпынку ў пасёлку Леніна расцягнулася на некалькі гадоў. Праблему ў такіх справах утварае сінхранізацыя патрэб транспартнікаў з фінансавымі магчымасцямі іх партнёраў — дарожнікаў, камунальнікаў, огранаў мясцовага самакіравання.

Каранавірусныя рэаліі канешне паўплывалі на пасажырскія перавозкі адмоўна. На прыгарадных маршрутах у меншай ступені, а вось на гарадскіх — вельмі істотна. З поўнай загрузкай працуюць толькі аўтобусы, якія дастаўляюць людзей раніцай у паўночную прамысловую зону (АЗАА, размешчаныя па-блізу прадпрыемствы).  Астатні час у сярэднім за рэйс кожны аўтобус перавозіць 12-20 пасажыраў.

З пункту гледжання захавання сацыяльнай дыстанцыі гэта адчувальны плюс, а ў плане эканомікі — адназначны мінус. Аднак поле для манёўра ў перавозчыка невялікае. Гэта, уласна кажучы, павелічэнне інтэрвалаў паміж рэйсамі існуючых маршрутаў і іх аптымізацыя. Удалы прыклад апошняй — “гібрыд” першага і сёмага маршрутаў № 9 (пасёлак Савецкі — Бам — цэнтр). Ён сёння адзін з самых запатрабаваных.

Прадпрыемства мае  26 аўтобусаў, прычым даволі сучасных (самы стары выпушчаны ў 2010 годзе), яны падтрымліваюцца ў добрым тэхнічным стане і паступова абнаўляюцца. Сёлета атрыманы адзін МАЗ, і да канца года чакаецца пастаўка другога, так што з тэхнікай парадак.

А вось з вадзіцелямі ёсць складанасці. Прафесія запатрабаваная, прычым не толькі на ўнутраным рынку працы, так што за кадры ідзе жорсткая барацьба. Касцяк вадзіцельскай суполкі аўтапарка трывалы, тут працуе      31 вопытны спецыяліст, для кожнага з якіх прадпрыемства — нешта большае, чым месца працаўладкавання. Такая лаяльнасць сёння каштуе дорага і кіраўніцтва гэта выдатна разумее. А Сяргея Клімовіча, Мікалая Шчаковіча і Мікалая Барысава амаль афіцыйна называюць “тры кропкі апоры, без якіх усё перавернецца”.

 Аднак гэтай колькасці вадзіцеляў недастаткова, таму даводзіцца шукаць нестандартныя падыходы, каб хоць крыху знізіць вастрыню праблемы. Зараз ужо норма, калі вадзіцелі грузавых машын аўтапарка пачынаюць рабочы дзень у кабіне аўтобуса і толькі пасля ранішняга часу пік прыступаюць да выканання асноўных абавязкаў. Ёсць таксама чатыры сумяшчальнікі, якія працуюць у іншых арганізацыях, а аўтобусамі кіруюць у вольны час.

Канешне, для аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак такія кадравыя нюансы ўяўляюць суцэльны лагістычны кашмар, вось толькі прынцып “а каму зараз лёгка?” адмяніць немагчыма.

Аўтобусы павінны рухацца, прычым у адпаведнасці з раскладам. Інакш не можа быць, таму што гэтага не можа быць ніколі. І не будзе — наш аўтапарк гэта гарантуе.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем