Интересные факты о Дричинском сельсовете

Интересные факты о Дричинском сельсовете

Саветы за работай

Кантроль, ушчуванне, дапамога —

метады работы старшыні сельсавета

На тэрыторыі Дрычынскага сельсавета пражывае 578 чалавек, з іх 299 працаздольнага ўзросту, 81 дзіця. Налічваецца 198 пенсіянераў, з якіх 26 адзінокіх, 127 адзінока пражываючых. 10 сямей маюць статус мнагадзетных.

У чым заключаецца работа сельвыканкама? Многія лічаць, што ва ўстанове мясцовай улады выдаюць даведкі, адсочваюць рацыянальнасць выкарыстання зямлі, праводзяць гутаркі з насельніцтвам. Так. Але далёка не толькі гэта. Напрыклад, у марозныя дні, якімі багаты студзень і люты, работнікі Дрычынскага сельсавета сачылі за тым, каб нядобранадзейныя асобы не абмарозіліся і не загінулі.

Напэўна, многіх здзівіць, што спецыяліст па сацыяльнай рабоце Наталля Крушная паліла ў печы і варыла ежу аднаму з асацыяльных жыхароў, які ў гэты час пасля прынятай напярэдадні дозы спаў непрабудным сном у неацепленым памяшканні. Яшчэ адзін з насельнікаў спаліў матчыну хату і застаўся без даху над галавой. І невядома, як бы перажыў маразы, калі б старшыня не ўладкаваў яго на кватэру да аднавяскоўца на час, пакуль збярэ дакументы для афармлення небаракі ў сацыяльную ўстанову. А камусьці падкінулі спіленыя на могілках дрэвы, каб напаліць у печы. Адным словам, прадстаўнікі ўлады як маглі выручалі з бяды. Сустракаўся Мікалай Яромаў і з калектывам лясніцтва, гутарыў, прасіў праяўляць пільнасць, і калі хто заўважыць чалавека ў лесе — папярэджваць, каб не здарылася непапраўнага, а таксама выручаць тых, хто трапіў у цяжкае становішча.

На тэрыторыі Дрычынскага сельсавета працуе 5 сацыяльных работнікаў, якія абслугоўваюць інвалідаў, адзінокіх людзей пажылога ўзросту і тых, хто адзінока пражывае. Своечасова дастаўляюць ім лекі і прадукты. Старшыня таксама падтрымлівае сувязі з руплівымі памочніцамі, каб быць у курсе стану здароўя землякоў.

Ажыццяўляе сельвыканкам і ўзаемадзеянне з балансаўтрымальнікам дарог, падказваючы, якія шляхі зносін патрабуюць першапачатковага рамонту. Адсочвае і забеспячэнне вяскоўцаў неабходнымі прадуктамі. Так, у магазіне райста назіраліся перабоі з хлебам асіповіцкай вытворчасці, які вельмі даспадобы ўсім. І тут на выручку прыходзіла аўталаўка. А работнікі ТАА “Сельгасінвест” дапамагаюць з расчысткай дарог, у першую чаргу чысцяць пад’язныя шляхі да магазіна, клуба, пошты, якімі карыстаюцца ўсе.

Пад кантролем знаходзіцца і ўзровень беспрацоўя. Некаторыя вяскоўцы з кагорты лайдакоў не жадаюць прыносіць карысць дзяржаве, ды і сабе таксама. З такімі даводзіцца гутарыць, тлумачыць, пераконваць, а іншых і ўладкоўваць на работу, бо самі яны гэты крок зрабіць не рашаюцца. За год на пасяджэннях АПАП не раз разглядалі гэта пытанне.

За апошняе дзесяцігоддзе на тэрыторыі сельсавета было знесена 47 пустуючых дамоў. А папярэдне па кожнай безгаспадарнай пабудове праводзіцца “пошукавая” работа: знаходзяць нашчадкаў, вядуць перапіску з імі, афармляюць адпаведныя дакументы, а затым падбіраюць непасрэднага выканаўцу.

Летась на тэрыторыі населеных пунктаў было знесена 34 аварыйныя дрэвы, высаджана 188 маладых. Правялі 3 суботнікі, у ходзе якіх на добраўпарадкаванне асвоена 12 800 рублёў. Падтрымліваюць у належным выглядзе помнікі абаронцам краіны. Адным словам, абавязкаў нямала. Разнастайных, цікавых і неабходных.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость