Интересное о работе Протасевичского сельского совета

Интересное о работе Протасевичского сельского совета

Праект “Саветы за работай”

Зацікаўлены кожны — карысць усім

Людзі, незалежна ад таго, дзе яны пражываюць — у горадзе ці маленькай аддаленай вёсачцы, — павінны адчуваць сябе ўпэўнена, не баяцца выйсці на вуліцу, смела пакідаць памяшканне на дзень-два без нагляду, калі спатрэбіцца. А таму ахова правапарадку — адна з найважнейшых функцый любога сельвыканкама. Пазнаёмімся з вопытам бліжэйшага да райцэнтра — Пратасевіцкага.

Згодна з Законам краіны “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” у Пратасевіцкім сельвыканкаме створаны пастаянна дзеючы савет грамадскага пункту аховы правапарадку, якому адведзена спецыяльнае памяшканне ў адміністрацыйным будынку. Кабінет абсталяваны неабходнымі сродкамі сувязі, аргтэхнікай.

У савет ГПАП уваходзяць прадстаўнікі сельвыканкама, РАНС, устаноў адукацыі, участковы інспектар РАУС, дэпутаты, старасты вёсак. Старшыня сельсавета Анатолій Дрывіцкі лічыць, што сакрэт эфектыўнасці работы ГПАП у правільным падборы яго складу. У Пратасевіцкім пункце аховы правапарадку кожны яго ўдзельнік зацікаўлены ў тым, каб злачынстваў і правапарушэнняў станавілася менш, а землякі жылі ў суладдзі з законам. Старасты вёскі Верайцы Ігар Гапа, аграгарадка Пратасевічы Святлана Дрозд нераўнадушныя людзі, як, дарэчы, і дэпутаты Наталля Ермалаева, Раман Ярэмоўскі, Аляксандр Ганчароў, Аксана Русаковіч і іншыя. А таму кожнае пася- джэнне праходзіць плённа. Нярэдка і з выездам на месца работы грамадзян, якія здзейснілі правапарушэнні, каб не адрываць чалавека ад работы:  усвядоміў, зрабіў вывады — ідзі працуй. На пасяджэнні савета ГПАП запрашаюцца таксама прадстаўнікі пракуратуры, райвыканкама, кіраўнікі арганізацый раёна.

Штомесяц аналізуецца крымінагенная абстаноўка на тэрыторыі сельсавета, разглядаюцца меры па яе аздараўленні. На пасяджэнні рэгулярна выклікаюцца жыхары, якія дапусцілі адміністрацыйныя правапарушэнні, гвалт у сям’і, маюць непагашаную судзімасць, ігнаруюць супрацьпажарныя меры, злоўжываюць спіртнымі напоямі, не жадаюць працаваць, займаюцца самагонаварэннем і г.д. Такія, на жаль, сустракаюцца, але ўсе яны на кантролі: 37 чалавек, якія знаходзяцца на ўліку ў РАУС, 15 абавязаных асоб, 25 жыхароў, якія не маюць рэгістрацыі, восем сямей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і г.д. Нават нядобранадзейныя спажыўцы камунальных паслуг, якія не ўносяць своечасова плату за электрычнасць, вываз смецця, таксама разглядаюцца на пасяджэннях, ім нагадваюць правы і абавязкі, даюць рэкамендацыі, як знайсці выйсце з узнікшага цяжкага становішча.

Сёлета было праведзена дзевяць пасяджэнняў ГПАП, на якіх разгледжаны матэрыялы ў адносінах 208 грамадзян. Ёсць заўсёднікі, якія выклікаюцца па некалькі разоў па розных пытаннях. Такія гутаркі і ўшчуванні маюць свой вынік, як і работа савета наогул. Пацвердзіць гэта дапамагла, як ні дзіўна, пандэмія. Калі яна пачалася, па распараджэнні райвыканкама згарнулі ўсе сходы, пасяджэнні камісій, масавыя мерапрыемствы. Амаль на год. І крымінагенная абстаноўка адразу пагоршылася, узрасла колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, таму ў пачатку бягучага года савет ГПАП вярнуўся да звыклага рэжыму работы. І вынікі не заставілі доўга сябе чакаць. Напрыклад, колькасць крадзяжоў, якія найбольш распаўсюджаныя ў спектры іншых правапарушэнняў, значна паменела ў параў-нанні з іншымі гадамі. Так, калі на 01.01.2015 г. іх налічвалася 41, сёлета гэтых супрацьпраўных дзеянняў было зафіксавана шэсць.

Жыццё пацвердзіла: выпрабаванне бескантрольнасцю асобы без трывалых маральных норм не вытрымліваюць. А таму савет будзе працягваць сваю патрэбную работу. Хоць цалкам спыніць супрацьпраўную дзейнасць гэтаму грамадскаму згуртаванню наўрад ці ўдасца, але трымаць у полі зроку ненадзейных грамадзян неабходна, каб своечасова рэагаваць, а многія негатыўныя дзеянні і папярэджваць.

На 26 снежня на тэрыторыі Пратасевіцкага сельсавета зафіксавана 26 злачынстваў, з іх 15 (57,7%) ужо раскрыты. Зарэгістраваны два цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, абодва раскрыты. Адбылося 17 злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку (дзевяць раскрыты), адно ў сферы сямейна-бытавых адносін. Нанесены цяжкія цялесныя пашкоджанні аднаму чалавеку, злачынства раскрыта. Зафіксавана дзевяць крадзяжоў, чатыры з якіх раскрыты.

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем