I ў пасёлку чыстая вада

Пасля ўводу ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання на водазаборы “Паўночны” ў канцы мінулага года якасць вады ў райцэнтры стала вельмі добрай.
Выключэннем застаўся пасёлак Савецкі, які планавалася падключыць да агульнагарадскога водаправода пазней, на працягу гэтага года.
Раёнка пацікавілася, як ідзе рэалізацыя гэтага важнага праекта. Па інфармацыі мясцовага аддзялення філіяла “Бабруйскводаканал”, на мінулым тыдні жыхары мікрараёна сталі атрымоўваюць чыстую ваду, што пацвярджаюць і лабараторныя даследаванні.
Галоўная мэта ўжо дасягнута, але работы яшчэ не скончаны. Вядзецца дэмантаж воданапорнай вежы, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.