Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю: 8 ДТП, 2 пожара и многое другое

Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю: 8 ДТП, 2 пожара и многое другое

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 5 па 11 снежня зарэгістравана дзесяць дарожна-транспартных здарэнняў. Папярэджана 182 правапарушэнні, да адказнасці прыцягнуты шэсць бяспраўнікаў, 13 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце і два — абгону; чатыры вадзіцелі, якія не прадаставілі пешаходу перавагу ў руху, і тры, што не абсталявалі транспартны сродак зімовымі шынамі; 28 пешаходаў і веласіпедыстаў, пяць з іх нецвярозыя.

Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены дзве асобы, якія з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах.

У РАНС паведамілі: 8 чысла пры пажары прыватнага жылога дома на вул. Чумакова ў райцэнтры пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць;  11-га гарэла сцяна жылога дома на зав. Савецкім у Пратасевічах. Пацярпелых няма, прычыны пажараў устанаўліваюцца.

МНС нагадвае: у халодную пару года ратавальнікі рэгіструюць павелічэнне колькасці пажараў з-за пячнога ацяплення. Закладам бяспекі з’яўляецца печ без расколін з абтынкаваным і пабеленым комінам. У выпадку пажару тэлефануйце на 101 або 112!

ІАЖіРС выяўлены тры факты парушэнняў з прыкметамі крымінальнага злачынства: паляванне без адпаведных дакументаў на казулю і бабра, а таксама перамяшчэнне птушкі, унесенай у Пералік відаў жывёл і раслін, якія падпадаюць пад дзеянне Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость