Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

Вікторыя і Аляксей Стэльмах пражываюць у аграгарадку Вяззе. Жонка працуе памочнікам выхавальніка дзіцячага сада, муж — рыбавод рыбгаса “Свіслач”. Выхоўваюць сына і дачку. Данііл хутка пойдзе ў першы клас, а яго сястрычка Карына ўжо скончыла тры.

Нядаўна сям’я Стэльмах паспяхова прыняла ўдзел у раённым этапе Рэспубліканскага праекта “Уладар сяла”, а затым прадстаўляла Асіповіччыну на абласным этапе, дзе таксама выступілі вынікова, атрымаўшы Дыплом III ступені.

Да конкурсу асабліва і не рыхтаваліся, прызнаецца Вікторыя, бо заданні патрабавалі дэманстрацыі ўменняў і ведаў, уласцівых тыповым вясковым жыхарам, якім не прывыкаць насіць ваду, касіць траву, забіваць цвікі, калоць дровы, пячы дранікі, спавіваць немаўля.

Вікторыя і Аляксей умеюць і любяць працаваць: прывучаны з дзяцінства. А, як вядома, дзе ў сям’і парадак і лад, там і дзеці добра гадуюцца. “Якая матка, такое і дзіцятка”, “якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі і сын” — гаворыць народная мудрасць.

У творчых паядынках конкурсу прадстаўнікі юнага пакалення Стэльмахаў спявалі, чыталі вершы. Дарэчы, деці вельмі любяць беларускія казкі, песні, прыказкі, забаўкі. Матуля адзначае, што пры выбары кніг для чытання дзяўчынка аддае перавагу творам на роднай мове.

Найбольшай падрыхтоўкі патрабавала падвор’е, якое расказвала, чым напоўнена жыццё сям’і. А гэта і карціны па нумарах, якімі захапляецца Вікторыя, і фірменныя стравы сям’і, і керамічны посуд, які ў доме паважаюць. Але больш за ўсё гасцей свята здзівіў міні-басейн з сапраўднымі рыбамі — справа, якой прафесійна займаецца галава сям’і. Дарэчы, дзеці не раз бывалі на татавай рабоце, Данііл ведае рыб, якіх ён разводзіць, можа беспамылкова вызначыць і назваць іх.

Рабяты ахвотна падарож-нічаюць па сваёй малой радзі-ме разам з бацькамі. Былі на мемарыяльным комплексе ў Брыцалавічах, у раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, бібліятэцы, запомнілася ім і экскурсія на ГЭС. А лес і вадасховішча — наогул любімыя месцы правядзення сямейнага адпачынку. Разам са старэйшымі клапоцяцца дзеці і пра дамашніх жывёл, а ў гаспадарцы ёсць быкі, куры, нутрыі.

У народнай педагогіцы сям’я з даўніх часоў разглядалася як аснова выхавання дзіцяці. Беларускія народныя традыцыі закладваліся ў сям’і і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Для Карыны і Данііла Стэльмах іх сям’я — гэта на-дзейная крэпасць, дзе яны заўсёды знойдуць разуменне, падтрымку, дапамогу і навучацца шмат чаму цікаваму.

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем