Гэта Генадзій Врублеўскі. Ён лічыць, што ў рукадзеллі няма гендарнай прыналежнасці: каму падабаецца, той і робіць

Гэта Генадзій Врублеўскі. Ён лічыць, што ў рукадзеллі няма гендарнай прыналежнасці: каму падабаецца, той і робіць

У многіх дамах можна сустрэць самаробныя дываны, зробленыя з непатрэбных тэкстыльных вырабаў.І, напэўна, кожны сустракаўся з рознымі хатнімі аксесуарамі, створанымі ў тэхніцы макрамэ. Скажаце, гэта жаночыя заняткі? Не абавязкова. Ва ўсякім разе, ёсць мужчына, які асвоіў абодва. Гэта Генадзій Врублеўскі. Ён лічыць, што ў рукадзеллі няма гендарнай прыналежнасці: каму падабаецца, той і робіць.

Але ёсць у Генадзія Міхайлавіча і спрадвечна мужчынскі занятак — лозапляценне. І калі даўней сплесці кош для бытавых патрэб маглі многія гаспадары, то зараз усё радзей сустрэнеш такога ўмельца. Задаліся мэтай адшукаць яго ў якой-небудзь з вёсак.

І паўсюль чулі адказ: “Ды ніхто зараз не займаецца такой справай”. На здзіўленне, майстра па лозапляценні знайшлі ў горадзе, дзе быццам бы і патрэбы няма ў кашах: бульбу на балконе ніхто не вырошчвае. І тым не менш…

Здзівіла, што Генадзій не патомны майстар лозапляцення. Ніхто яго гэтаму не вучыў. 33 гады адпрацаваў ён плавільшчыкам металу і сплаваў на заводзе аўтаагрэгатаў. А рамяство асвоіў чатыры гады таму. Спачатку навучыўся плесці грубыя кашы, на якія ідуць дубцы разам з карой. Але на гэтым этапе не спыніўся. У хатняй гаспадарцы ёсць месца і для больш вытанчаных вырабаў для захоўвання хлеба, садавіны, розных ласункаў. А для гэтага неабходна лазу спецыяльна апрацоўваць. Затое атрымоўваецца вельмі прыгожа, калі, канечне, умееш і жадаеш спасцігаць сакрэты рамяства. Умелым рукам усё пад сілу. І Генадзій стаў  вар’іраваць формы і тэхнікі. Для любай жонкі Людмілы наплёў кошыкаў, хлебніц, цукерніц, ёмістасцей для прыпраў і розных іншых гаспадарскіх штучак. Напрыклад, кашпо для кветкавых гаршкоў, кош для бялізны. Былі і незвычайныя вырабы: двухузроўневая хатка для ката, падстаўка пад парасоны. Дачны падворак сям’і ўпрыгожвае шмат плеценых рэчаў. Дарэчы, кармушкі для птушак таксама зроблены з лазы.

Майстар расказвае, што гнуткія галінкі можна нарыхтоўваць з сярэдзіны верасня да вясны. Здараецца і ўлетку нарэзаць, але ўжо па-іншаму іх трэба апрацоўваць. А калі паварыць у содзе, матэрыял стане больш цёмным, гарманічнае чаргаванне цёмных і светлых пруткоў павышае эстэтычныя якасці вырабаў. Сваё майстэрства шліфуе на ўласным вопыце, а якасць лазовых пруткоў ужо можа вызначыць навобмацак. Блукаючы па наваколлі, што вельмі падабаецца Генадзію Міхайлавічу, ён не толькі нарыхтоўвае лазу, але і падбірае незвычайнай формы сукі, карчы, якія затым ператварае ў незвычайныя вырабы. Тое, што недасведчанаму здаецца непрыгодным для выкарыстання, чалавеку з творчым уяўленнем бачыцца зусім па-іншаму. І ў лясным гушчары ён заўважае не сухія дрэвы або вываратні, а нейкія асобы або прадметы дэкору, і ўжо ведае, дзе іх можна прымяніць. Таму калі заходзіш у кватэру да майстра, адразу заўважаеш незвычайнага выгляду прадметы мэблі, якія калісьці таксама былі закінутымі пнямі ці карчамі, а зараз атрымалі другое жыццё. Дарэчы, унук Сяргей таксама цікавіцца работай з дрэвам, а ўнучка Маргарыта ахвотна спасцігае розныя віды рукадзелля. Так што цяга да мастацтва знайшла свой працяг.

Вы яшчэ не спрабавалі сябе ў адным з відаў народных рамёстваў? Паспрабуйце! Генадзій Міхайлавіч лічыць, што гэта ніколі не позна.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Иран стремятся превратить любые вызовы в новые возможности

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем