Герой на палях і ў сям’і. Калі хочаце ўбачыць тыповага хлебароба, вам у ААТ “ЖорнаўкаАГРА”

Герой на палях і ў сям’і. Калі хочаце ўбачыць тыповага хлебароба, вам у ААТ “ЖорнаўкаАГРА”

Менавіта там працуе вадзіцелем Аляксандр Цалко, які за 46 гадоў работы ў сельскай гаспадарцы перавёз столькі зерня, што можна было б накарміць духмяным хлебам цэлы горад.

На Асіповіччыну Аляксандр Іванавіч трапіў не па ўласным жаданні. Пасля чарнобыльскай трагедыі жыхар вёскі Стралічава Хойніцкага раёна яшчэ гады чатыры працягваў жыць на пацярпелай ад радыяцыі тэрыторыі, удзельнічаў у работах па ліквідацыі наступстваў аварыі, адвозіў вырашчаны ўраджай і толькі ў 1991 годзе разам з роднымі ў ліку дзесяці сямей землякоў пераехаў у вёску Жорнаўку.

Перасяленцам даваўся карт-бланш. Напрыклад, сямейная пара Цалко з трыма дзецьмі і пажылымі бацькамі маглі прэтэндаваць на чатырохпакаёўку ў сталіцы, але Аляксандр і Валянціна з кагорты тых, для каго ўласныя выгоды, жаданне з усяго атрымаць куш не ўваходзяць у спіс базавых каштоўнасцей. Яны прывыклі разлічваць на сябе і ўсяго дабівацца ўласнай працай, а работу выбіраць тую, да якой ляжыць душа.

У Аляксандра, хоць дзед і бацька яго былі будаўнікамі, з маленства цягнуліся рукі да баранкі аўтамабіля. Матуля падтрымала выбар хлопца, і яшчэ да службы ў арміі ён скончыў курсы пры ДТСААФ, а пасля дэмабілізацыі стаў працаваць у мясцовым саўгасе.

У Жорнаўцы Аляксандр не памяняў профіль работы, а прывычна ўскочыў у кабіну і адправіўся выконваць нарады па адвозцы, дастаўцы, транспарціроўцы — якім словам не назаві, за імі крыецца не проста паездка з аднаго пункта ў другі, а напружаная работа, накіраваная на своечасовую дастаўку грузу. А груз гэты ў залежнасці ад пары года розны. Напрыклад, камбікорм для буйной рагатай жывёлы, сена,  угнаенне і ўдабрэнні. А ў сезон жніва — гэта зерне, якое неабходна аператыўна дастаўляць ад камбайнаў на зернесушылку без выхадных і з мінімальнымі перапынкамі на адпачынак.

Вобразна кажучы, у агульным караваі ААТ “ЖорнаўкаАГРА” даволі важкая луста належыць Аляксандру Цалко.

Паспяховай працы хлебароба садзейнічае і падтрымка сям’і. Жонка Валянціна да выхаду на пенсію працавала ў той жа гаспадарцы бухгалтарам. Аляксандр слушна лічыць, што ведае сваю жонку ўсё жыццё: яны вучыліся ў адным класе, разам перажылі чарнобыльскую аварыю, сумесна працавалі. Выхавалі траіх дзяцей. І хоць ніхто з іх не пераняў бацькаву справу, але ўсе рэалізаваліся ў сваім напрамку: Сяргей працуе ў Дэпартаменце аховы, Людміла — у школе, Аляксандр — на газасховішчы. Жывуць непадалёку адзін ад аднаго, таму часта збіраюцца разам у бацькоўскай хаце, дзе ім заўсёды рады.

У цёплы перыяд года сядзіба Цалко літаральна патанае ў кветках. Цікава, што даглядаюць іх і муж, і жонка. Разам любяць корпацца і ў агародзе, трымаюць гаспадарку. Словам, прыкладная вясковая сям’я. Менавіта на такіх трымаюцца сельгаспрадпрыемствы, вёскі, такіх ахвотна бяруць на работу і заводзяць з імі сяброўства, бо важная якасць гэтых людзей — надзейнасць: калі штосьці рабіць — дык сумленна.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем