Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”

Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”

Прыняць зерне ў сельгаспрадпрыемстваў, дапрацаваць сыравіну і вырабіць прадукцыю — задача стратэгічнай важнасці. Сёлетні дзяржзаказ складае 29 780 тон збожжа. У тым ліку жыта групы А — 8 600 тон, пшаніцы 3 і 4 класаў — 10 400, ячменю 1 класа — 5 000 тон, аўса 3 класа — 5 000 тон, плюс 780 тон грэчкі. Заданне канкрэтна для Асіповіцкага раёна — 1 100 тон ячменю, 1 000 — пшаніцы, 300 — жыта, 280 — аўса.

— Жніво ў гаспадарках з кожным днём набірае тэмпы. Да нас будуць дастаўляць дары ніў амаль з усіх раёнаў Магілёўшчыны. Першым пачаў адпраўляць зерне Кіраўск. Днямі сустракалі машыны таксама з Магілёўскага, Круглянскага, Бялыніцкага раёнаў. Ужо прынята больш за 800 тон зерня. Акрамя таго, дзяржзаказ для вытворчага ўчастка з бліжэйшых гаспадарак прымае  ўнітарнае прадпрыемства “Горацкі элеватар”, — расказала пра старт нарыхтоўчай кампаніі дырэктар прадпрыемства Іна Зайцава. — Датычна Асіповіччыны, дзяржаўныя засекі будуць папаўняць усе нашы сельгаспрадпрыемствы: чакаем ад ААТ “ЖорнаўкаАгра” 830 тон збожжа, “ВязаўніцаАгра” — 755, “Авангард-Ніва” — 400, “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — 350, ”Ясеньскае” — 290. Прыме ўдзел у выкананні дзяржзаказу і прыватны аграбізнес, напрыклад падворак “Шыпы”. І хоць заданне тут не вельмі вялікае — 55 тон, — аднак такі ўклад таксама важны.

У сваю чаргу захоўваем зерневыя запасы для Мінскага КХП, булачна-кандытарскай кампаніі “Дамачай” і іншых партнёраў. Асаблівая ўвага надзяляецца хлебапрадуктам дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерву, якога плануецца трымаць каля 20 тысяч тон.

Закладка новага ўраджаю — сумесная праца многіх падраздзяленняў. Плануем распачаць перапрацоўку збожжа сёлетняга ўраджаю ў верасні. І ўжо ў першым восеньскім месяцы збіраемся вырабіць з новага зерня 1 000 тон жытнёвай мукі і 500 — пшанічнай, 600 тон аўсяных круп і 300 — ячных, а таксама па дзесяць тон грэцкіх і аўсяных шматкоў.

Разуменне прыярытэтнай на сёння задачы ёсць у кожнага звяна. У першую чаргу камандзіраваныя вадзіцелі, прывёзшы зерне, звяртаюцца да спецыялістаў візіровачнай лабараторыі. За суткі праз гэтую кропку праходзіць нямала машын. Пакуль паток не такі насычаны, але з кожным днём ён становіцца ўсё больш інтэнсіўным. Таму са ўчарашняга чысла прыёмка сыравіны ажыццяўляецца кругласутачна. З прыборамі для вызначэння вільготнасці і натуральнай вагі сыравіны спецыялісты спраўляюцца адмыслова. Ячмень, а менавіта гэта культура зараз на парадку дня, дастаўляецца добры, вільготнасцю каля 13 працэнтаў. Пакуль якасць новага ўраджаю прымальная, адпавядае стандартам.

Галоўнае, каб дажджы не ўнеслі свае карэктывы ў справу. Увогуле, на вытворчым участку заўсёды ідуць насустрач партнёрам-аграрыям, пры неабходнасці ўжо на месцы даводзячы зерне да кандыцыйных норм.

Узмоцнены рэжым у гэты перыяд і на элеватарна-складской гаспадарцы. Вядуцца работы па прыёмцы, ачыстцы, сушцы і захаванні збожжа. Пасля заключэння вытворча-тэхналагічнай лабараторыі зерне накіроўваецца на патрэбны элеватар у адпаведны сілас. Пасля таго як машына з зернем    узважваецца і рэгіструецца, у вызначанай кропцы машыніст зернепагрузачных, разгрузачных машын выгружае транспарт, і збожжа адпраўляецца па зададзеным маршруце. Далей апаратчыкі апрацоўкі збожжа даводзяць яго да патрэбных параметраў якасці згодна з тэхналагічнай схемай. Менавіта зладжаная работа гарантуе паспяховасць справы.

Последние новости

Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость
Власть

“Мужики, в бой!” Лукашенко требует по-военному решать задачи в ходе нынешней уборочной кампании

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем