Ганнай Налівайка выйграла суперпрыз у пераднавагодняй акцыі “АК” сярод падпісчыкаў

Ганнай Налівайка выйграла суперпрыз у пераднавагодняй акцыі “АК” сярод падпісчыкаў

Нагоды для размовы з землякамі ў журналістаў раёнкі бываюць розныя. Для знаёмства з асіпаўчанкай Ганнай Налівайка прычына была асабліва прыемнай: яна выйграла суперпрыз у пераднавагодняй акцыі “АК” сярод падпісчыкаў — фотасесію ад кіраўніка народнага фотаклуба “Раніца”, члена саюза фатографаў Беларусі Алены Ерашэвіч.

Такі падарунак і ўзрадаваў Ганну Сямёнаўну, і заінтрыгаваў: ніколі раней не даводзілася здымацца ў фотастудыі. Канечне, было цікава не толькі пазіраваць (аказваецца, гэта справа не такая і простая), але і потым ацаніць ужо гатовыя фотаздымкі. Спадабалася!

У спецыяльна абсталяваным памяшканні была створана чароўная атмасфера са святочнымі атрыбутамі — свечкамі, агеньчыкамі і водарам ёлкі. Такім вось яркім незвычайным момантам распачаўся новы 2025-ты.

Раёнку гэта абаяльная жанчына выпісвае даўно. “Гадоў трыццаць”, — так чытачка вызначае тэрмін сяброўства з мясцовым выданнем. І афармляе абанемент звычайна адразу на паўгоддзе. “Каб не забыць і лішні раз не хадзіць на пошту”, — рэзонна заўважае суразмоўца. Чытала газету заўсёды з задавальненнем, а цяпер, мяркуе Ганна Сямёнаўна, прэсе будзе надзяляць яшчэ больш увагі: перад Новым годам выйшла на пенсію. Дакладней, на пенсіі яна ўжо даўнавата, а зараз нарэшце дазволіла сабе адпачынак. На працягу апошніх дваццаці гадоў жанчына рабіла аператарам па апрацоўцы зерня на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі КХП”. Раней былі і іншыя арганізацыі і прадпрыемствы — без справы не сядзела ніколі.

Любіць Ганна Сямёнаўна не толькі газеты чытаць. Адно з галоўных задавальненняў для яе — працаваць на зямлі. Ёсць участак і каля свайго дома на паўднёвым баку горада, і дача ў Смыку. Так што жаданне ўзаемадзеяння з зямлёю рэалізуе ў поўнай меры. Дарэчы, некаторыя аграрныя парады знаходзіць і ў матэрыялах “АК” — ёсць тут тэматычная старонка для агароднікаў. Увогуле, мясцовая газета павінна быць у кожнай сям’і, лічыць Ганна Налівайка. І хочацца толькі падзякаваць падпісчыцы за вернасць роднаму выданню.

Последние новости

Здравоохранение

Рост заболеваемости гриппом и ОРИ в Осиповичском районе ожидается в конце января — начале февраля

15 января 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: налоговая система должна быть справедливой

14 января 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о формуле в ценообразовании: чтобы цены не скакали, особенно вверх

14 января 2025
Читать новость
Власть

Новые министры и неожиданные ротации в посольствах. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

14 января 2025
Читать новость
Выборы 2025

Опубликованы предвыборные программы кандидатов в Президенты Беларуси

14 января 2025
Читать новость
Общество

Беларускі народны каляндар на 2025 год

14 января 2025
Читать новость

Рекомендуем