Экзамен на чалавечнасць

Экзамен на чалавечнасць

Экзамен на чалавечнасць

Нягледзячы на тое, што ў сучасным свеце існуе вялікае мноства спосабаў праявіць сваю моц, самасцвердзіцца, выліць эмоцыі, у катэгорыю “груша для біцця” ўсё яшчэ трапляюць браты нашы меньшыя. Сеціва можа даць таму безліч прыкладаў. За прычыненне шкоды чалавеку прадугледжана мноства пакаранняў, а што гаворыць заканадаўства пра хатніх жывёл?

— Катаванне, недастатковы догляд, пазбаўленне ад былога любімца таксама лічацца злачынствам, — тлумачыць загадчык юрыдычнай кансультацыі Асіповіцкага раёна Жанна Шарабайка. — У адпаведнасці з артыкулам 16.29 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, за такія ўчынкі чакаюць даволі вялікія штрафы. Так, за жорсткае абыходжанне, якое не прывяло да смерці ці калецтва, спагнанне з вінаватага складзе да 15 базавых велічынь. Калі ёсць факт катавання ці калі ў выніку неахайных адносін жывёла памерла альбо атрымала калецтва, накладваецца штраф у памеры ад 20 да 30 базавых велічынь. Гора-гаспадара таксама могуць адправіць на грамадскія работы ці пакараць адміністрацыйным арыштам. Гаворыцца ў Кодэксе і аб тых, хто вырашыў пазбавіцца ад абрыдлага коціка ці сабачкі, проста пакінуўшы яго на вуліцы. За гэта прыйдзецца заплаціць ад 10 да 30 базавых велічынь.

Ахоўваюцца жывёлы і Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Пакаранне за бязлітаснасць, вынікам якой стала смерць ці калецтва, здзейсненую з ганебных пабуджэнняў ці ў прысутнасці дзяцей — грамадскія, папраўчыя работы, штраф, арышт. Паўторныя эпізоды ці ўдзел некалькіх асоб “каштуюць” даражэй. За іх можна атрымаць арышт, абмежаванне свабоды ці зняволенне на тэрмін да трох гадоў.

Вопытам прыцягнення жывадзёраў да адказнасці дзеліцца заснавальніца зоаабарончай арганізацыі “Берагі надзеі” Ірына Куніцкая:

— Мы шчыльна супрацоўнічаем з праваахоўнымі органамі. Яркім прыкладам неабыякавасці міліцыі да ўзгаданай праблемы стала рэакцыя на неверагоднае па сваёй безчалавечнасці здарэнне, якое адбылося адносна нядаўна. Асіпаўчанка на вачах непаўналетніх дзяцей задушыла вяроўкай сабаку, а потым ноччу закапала яго. Міліцыя адрэагіравала, ня-гледзячы на тое, што на момант звароту сабака, як паведамілі суседзі, ужо тры дні быў мёртвы. Прыехалі на месца, апыталі сведкаў. У выніку завялі адміністрацыйную справу, і па рашэнні суда з вычварэнкі спагналі штраф у памеры 30 базавых велічынь. За час існавання “Берагоў надзеі” падобных жудасных выпадкаў ужо дзясяткі. І ніколі не прыходзілася чуць ад міліцыі адмовы дапамагчы. Пытанне толькі ва ўзроўні смеласці і здольнасці ісці да канца ў пошуках праўды.

Як бачым, жывёл можна і па-трэбна бараніць. Калі кожны з нас усвядоміць, што за кінутым на вуліцы коцікам ці сабакам стаяць не толькі маральныя пакуты, а і ўнушальныя фінансавыя страты, што абавязкова знойдуцца неабыякавыя людзі, якія праладуць шлях да справядліваці, то, можа, на вуліцах горада стане меней вачэй-пацерак, якія глядзяць на мінакоў з жалобай і надзеяй.

Даведка. Зыходзячы з тлумачэння, прыведзенага Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, пад бязлітаснасцю разумеецца біццё, задушэнне, звязванне канечнасцяў, нацкоўванне жывёл адна на адну, бяздзейнасць у небяспечных для гадаванца абставінах, парушэнне правіл утрымання, якое прыводзіць да знясілення арганізма.

Асобна вылучаецца паняцце пазбаўлення ад жывёлы. Закон трактуе гэта як спыненне ўтрымання без перадачы новым уладальнікам альбо здачы ў пункт часовага ўтрымання, прытулак. Сюды трапляюць і тыя гаспадары, якія ў выпадку прапажы зарэгістраваных сабак і катоў на працягу трох сутак не падалі адпаведную заяву ў арганізацыю, якая ажыццяўляе рэгістрацыю.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем