Дзяжурны па станцыі Верайцы Асіповіцкага района заўважыла няспраўнасць аднаго з цягнікоў і аператыўна адрэагавала на сітуацыю

Дзяжурны па станцыі Верайцы Асіповіцкага района заўважыла няспраўнасць аднаго з цягнікоў і аператыўна адрэагавала на сітуацыю

Галоўная ўмова паспяховай працы на любым месцы — адказныя адносіны чалавека да сваіх абавязкаў. Тое, што дзяжурны па станцыі Верайцы Інеса Якімчук майстар сваёй справы, пацвярджае нядаўні выпадак: чыгуначніца заўважыла няспраўнасць аднаго з цягнікоў і аператыўна адрэагавала на сітуацыю.

Адбылося здарэнне ўначы. Сустракаючы грузавы цягнік, што рухаўся праз станцыю, працаўніца ўбачыла іскрэнне ў хваставой частцы саставу. У адпаведнасці з інструкцыяй яна адразу паведаміла аб гэтым машыністу, а таксама калегам на станцыю Пухавічы, у напрамку якой рухаўся транспарт. Цягнік быў тэрмінова прыпынены, лакаматыўная брыгада аглядзела вагоны, знайшла няспраўнасць і выправіла яе.

Як адзначае кіраўніцтва станцыі Асіповічы-1, калі б Інеса Іванаўна своечасова не заўважыла непаладку і не паведаміла аб ёй, гэта магло б пагражаць бяспецы руху дадзенага і іншых саставаў. І толькі дзякуючы пільнасці дзяжурнага рызыка была своечасова ўстаранёна.

На чыгунцы Інеса Якімчук працуе амаль 14 гадоў. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту прыбыла на станцыю Асіповічы-1. Куды б ні накіроўвалі кваліфікаванага спецыяліста (а яна ў розныя часы працавала дзяжурным па станцыях Дзераўцы, Лапічы, Градзянка, дзяжурным па парку), на кожным участку выконвала даручанае на выдатна.

Быццам бы адна і тая ж пасада, але на кожнай станцыі яна мае сваю спецыфіку, — разважае Інеса. — Напрыклад, станцыя Градзянка тупіковая, цягнікоў прыбывае і адпраўляецца мала, затое шмат часу займаюць пагрузачныя работы. Ідзе прыём заявак, перамовы з арганізацыямі, падача вагонаў пад пагрузку. Праз Верайцы ж ажыццяўляецца інтэнсіўны рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў: за суткі па 35-40 пар праходзіць.

Якой бы работай ні была занята, Інеса ніколі не забывае пра бяспеку. Адзначае, што з калектывам станцыі рэгулярна праводзіцца тэхнічная вучоба, інструктажы, знаёмства з дакументацыяй, а калі да глыбокіх тэарэтычных ведаў і багатага практычнага вопыту дадаюцца ўважлівасць, назіральнасць і пільнасць, дык і вынікі адпаведныя.

Последние новости

Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Учащиеся трех учреждений образования Осиповщины проверят свои знания в области функциональной грамотности

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В рабочем поселке Татарка прошли учения по ликвидации пожара в цехе добычи торфа филиала «Бобруйские тепловые сети»

17 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью журналисту телеканала RT Рику Санчесу

17 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На базе ОАО «ВязовницаАгро» прошел межрегиональный семинар

17 апреля 2026
Читать новость