Дзейнічалі аператыўна

Дзейнічалі аператыўна

З-за праходжання халоднага атмасфернага фронту, які сфарміраваўся на поўначы Еўропы, у сераду на Асіповіччыне бушаваў штармавы вецер — стыхія натварыла нямала шкоды.

Як расказалі ў УКП ЖКГ, на тэрыторыі горада было павалена больш за 20 дрэў. “Прарэджана” зялёнае ўбранства вуліц Абросімава, Рабоча-Сялянскай, Крыловіча, Міхалкіна і іншых. Упала некалькі дрэў у абодвух гарадскіх парках. Свавольнік вецер перакуліў аўтобусныя прыпынкі ў завул­ку Чарняхоўскага і на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Работнікі УКП ЖКГ аператыўна правялі работы па расчыстцы дарог і тратуараў ад галля і ствалоў дрэў, адразу распілавалі іх. Працавалі дапазна. Учора работы працягнуліся.

Вецер пашкодзіў і лініі электраперадач. Былі адключаны дзве лініі 10 кВ, абясточаны 21 населены пункт. На ліквідацыю вынікаў стыхіі было накіравана сем брыгад у складзе 31 чалавека, працавала спецтэхніка: аўтавышкі, мабільныя рабочыя платформы. Да поўначы электразабеспячэнне было адноўлена.

У розных кропках раёна назіралася пашкоджанне дахаў, падзенне дрэў. Да ліквідацыі наступстваў стыхіі падключыліся ДЭУ-73, ДРБУ-199, лясгас і іншыя арганізацыі.

Кацярына Іванова

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем