Дыспетчар Асіповіцкага РЭС Аляксандр Габрыель — пра лініі, брыгады і спажыўцоў

Дыспетчар Асіповіцкага РЭС Аляксандр Габрыель — пра лініі, брыгады і спажыўцоў

У распараджэнні дыспетчара Асіповіцкага раёна электрычных сетак Аляксандра Габрыеля знаходзіцца 14 падстанцый і 1 334,7 кіламетра ліній электраперадач рознай магутнасці.

— Спецыфіка дзейнасці дыспетчара РЭСа істотна адрозніваецца ад аналагічнай у ЖКГ або МНС, — тлумачыць Аляксандр Яўгенавіч. — Там у асноўным прымаюць заяўкі і апавяшчаюць спецыялістаў аб тых ці іншых сітуацыях. На мне ж ляжыць большая адказнасць: каардынаваць дзеянні ўсіх брыгад на змене, дапускаць электраманцёраў да працы. Таксама адказваю за аператыўнае адключэнне лініі электрасетак пры неабходнасці, шукаю аптымальныя рашэнні для падключэння пакінутага без электрычнасці ўчастка, вырашаю, якую брыгаду лепш адправіць. Усё гэта трэба рабіць аператыўна. Таму тут важныя ўпэўненыя веды, лагічнае мысленне і хуткасць рэакцыі. Яшчэ ў мае абавязкі як дыспетчара ўваходзіць узгадненне з насельніцтвам і арганізацыямі заявак па падключэнні або адключэнні электразабеспячэння. Тут крыецца яшчэ адна складанасць дыспетчарскай працы: часам няпроста знайсці агульную мову са спажыўцом. Аднак гляджу на гэту акалічнасць філасофскі: пераадольваючы цяжкасці, мы становімся мацнейшымі.

Ганна Сабела

Последние новости

Власть

Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

21 августа 2026
Читать новость
Общество

Каждый день в 8 вечера — один и тот же хит. Как быть?

21 августа 2026
Читать новость
Происшествия

В Лапичском сельсовете пожар повредил жилой дом: хозяйка не пострадала

21 августа 2026
Читать новость
Общество

Польша сегодня сталкивается с серьезными вызовами в отопительной сфере

21 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков Зодиака

21 августа 2026
Читать новость
Общество

В августе 2026 года пройдут встречи депутатов Осиповичского районного Совета депутатов с избирателями по месту жительства

20 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем