Дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Асіповіцкім раёне Людміла Хамянок

Дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Асіповіцкім раёне Людміла Хамянок

Нарадзілася ў 1979 годзе ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння школы атрымлівала вышэйшую адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аудыт”, а затым асвоіла фінансы і крэдыт у Палескім дзяржаўным універсітэце.

З 1999 года на працягу шасці гадоў працавала на розных пасадах у аддзяленні Белаграпрамбанка ў г.п. Акцябрскі. На Асіповіччыне з 2005 года. Па 2019-ты была спецыялістам і начальнікам аддзела па абслугоўванні юрыдычных асоб ЦБП № 722 ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Асіповічы. 2019-2021 гг. — галоўны спецыяліст аддзела эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, 2021-2023 гг. — эканаміст аддзела статыстыкі Асіповіцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці. З 2023 года да нядаўняга часу займала пасаду намесніка дырэктара прадстаўніцтва.

Галоўнай задачай работы ў Белдзяржстраху лічыць дакладнае следаванне місіі прадпрыемства, якая заключаецца ў задавальненні патрэб грамадзян і арганізацый краіны ў абароне іх дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг страхавання. Як кіраўнік, лічыць сваім абавязкам забеспячэнне спрыяльнага клімату ў калектыве для эфектыўнай рэалізацыі пастаўленых задач.

Людміла Ігараўна — дасведчаны спецыяліст, добры арганізатар, умее выстройваць узаемаадносіны і з калектывам, і з кліентамі. Спагадлівая і ўважлівая, заўсёды гатова прыйсці людзям на дапамогу. Чалавек творчы і з шырокім кругаглядам. Сярод захапленняў — дызайн інтэр’ера, мастацкая літаратура, плаванне.

Последние новости

Производство

Рентген для цистерн и ультразвук для швов. Репортаж из лаборатории неразрушающего контроля Осиповичского завода транспортного машиностроения

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем