Дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы” Жанна Прыбыльская

Дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы” Жанна Прыбыльская

Нарадзілася ў 1973 г. у вёсцы Дрычын. Пасля заканчэння СШ № 2 паступіла ў Магілёўскі педагагічны каледж. На выбар прафесіі паўплывала першая настаўніца Зінаіда Іванаўна Рубанчук — таленавіты педагог і выдатны чалавек.

З 1993 па 1998 год працавала ў Замошскай сярэдняй школе.

З 1998 па 2007-мы выхоўвала малодшых школьнікаў у групе падоўжанага дня, потым заняла пасаду настаўніка падрыхтоўчых і пачатковых класаў у Замошскай базавай школе.

У 2001 годзе скончыла Магілёўскі дзяржаўны педінстытут імя А.А. Куляшова, атрымаўшы спецыяльнасць “Педагогіка і методыка пачатковага навучання”.

З 2008 года да закрыцця Замошскай базавай школы займала пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

З верасня 2009-га працавала настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 3. 30 жніўня назначана на пасаду дырэктара гэтай установы адукацыі.

Галоўнай задачай у якасці кіраўніка лічыць стварэнне спрыяльных умоў для развіцця і самарэалізацыі навучэнцаў, дзе кожны зможа праявіць свае здольнасці і таленты; павышэнне якасці ведаў; падтрымку ініцыятывы і творчага падыходу да працы; стварэнне ўмоў для прафесійнага росту і павышэнне квалі-фікацыі педагагічных работнікаў.

Последние новости

Общество

В агрогородке Вязье прошел районный этап республиканского семейного проекта “Властелин села”

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Нацбанк Беларуси выпускает новые двухрублевые монеты

17 июня 2025
Читать новость
Культура

Народный ансамбль народной песни и музыки «Дзiвакi» принял участие в XXIII Международном фестивале фольклора и традиционной культуры «Горцы», который проходил11-16 июня в Дагестане

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Семинар “Тренды для вашего бизнеса”, организованный информационным порталом GoodStart.by при поддержке ЗАО “Альфа-Банк” прошел в Осиповичах

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июня для всех знаков зодиака

17 июня 2025
Читать новость
Благоустройство

В центре внимания УКП ЖКХ — не только традиционные работы, но и долгожданные проекты, которые сделают наш город еще красивее и удобнее

16 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем