Дух Радзімы пачынаецца ў сям’і. Сакрэтамі патрыятычнага выхавання дзяцей дзеляцца Крысціна і Андрэй Масленчанкі

Дух Радзімы пачынаецца ў сям’і. Сакрэтамі патрыятычнага выхавання дзяцей дзеляцца Крысціна і Андрэй Масленчанкі

Лізавета і Яраслаў Масленчанкі растуць у сям’і, дзе да педагагічнай дзейнасці адносіны асабліва трапяткія. Што і зразумела: абедзве бабулі, адзін з дзядуляў і маці рабят прысвяцілі сябе працы на педагагічнай ніве. Лізавета таксама вырашыла працягнуць дынастыю і пасля атрымання базавай адукацыі паступіла ў Рэчыцкі педагагічны каледж, дзе будзе асвойваць прафесію настаўніка замежнай мовы.

Васьмікласнік Яраслаў пакуль вызначаецца з выбарам, але перавагу аддае гісторыі. Гэта навука захапіла яго даўно і трывала. Асабліва цікавіць хлопца летапіс нашай краіны, асобы, іх гераічныя ўчынкі, Вялікая Айчынная вайна. Вывучэнню слаўнага мінулага ён прысвяціў і даследчую работу, якую пісаў пад кіраўніцтвам педагога СШ № 5 Андрэя Лянчэўскага. І наогул Яраслаў вядзе вельмі актыўны лад жыцця: вучыцца ў школе мастацтваў, любіць спяваць, танцаваць, з’яўляецца вядучым гарадскіх свят, удзельнічае ў іншых мерапрыемствах.

З малых гадоў палюбіла танцы і Ліза, яна скончыла харэаграфічнае аддзяленне дзіцячай школы мастацтваў, ахвотна выступала на шматлікіх канцэртах. Асабліва даспадобы ёй народныя танцы з цікавым сюжэтам і прыгожым малюнкам.

На пытанне, як яны з мужам выхоўваюць у дзяцей актыўную грамадзянскую пазіцыю, Крысціна Ігараўна адказвае: “Узгадваю адказ бабулі. Калі ў яе аднойчы пацікавіліся сакрэтамі выхавання, пачулі: “Я іх не выхоўваю. Яны ў мяне такімі нарадзіліся”. Можа ў тым і крыецца “педагагічная тайна” Крысціны і Андрэя Масленчанкаў, што яны занадта не маралізуюць, не дакараюць за кожную памылку, а самі сумленна жывуць, служачы прыкладам і пуцяводнай зоркай у жыцці сваіх дзяцей. І хоць тата па прафесіі не настаўнік (ён слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і абсталявання), але да развіцця дзяцей ставіцца вельмі адказна, бо ўпэўнены, што сям’я іграе галоўную ролю ў жыцці чалавека.

Бацькі дапамагаюць дзецям зразумець іх нацыянальную прыналежнасць і ганарыцца ёю. Знаёмяць малодшае пакаленне з унікальнымі прыроднымі багаццямі краіны. Любімая кропка на карце краіны — Белавежская пушча, а на Асіповіччыне ёсць утульны куточак у Пратасевічах, дзе Масленчанкі любяць бавіць час.

Наша сям’я стараецца наведваць месцы, звязаныя з важнымі гістарычнымі па-дзеямі, музейныя экспазіцыі, — расказвае Крысціна Ігараўна. — Бо, пазнаючы мінулае, можна зразумець цяперашнія падзеі і ўпэўнена глядзець у будучае. Падарожнічаючы па сваёй краіне, дзеці разумеюць таксама, наколькі багатая культура нашага народа. Але адных ведаў мала. Мы прымаем удзел у экалагічных ініцыятывах, конкурсах даследчага характару, накіраваных на вывучэнне роднага краю і яго гісторыі. Напрыклад, Яраслаў з’яўляецца членам творчага калектыву «Верас», з задавальненнем наведвае тэатральны калектыў «Калейдаскоп». Галоўнай задачай кожнага з бацькоў павінна стаць стварэнне ўмоў, якія дазволяць дзіцяці самастойна прыйсці да высновы аб значнасці плённай працы на карысць краіны, беражлівых адносін да культурнай і гістарычнай спадчыны.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость