Дружныя, вясёлыя, няўрымслівыя – гэта асіпаўчане Міхайлавы!

Дружныя, вясёлыя, няўрымслівыя – гэта асіпаўчане Міхайлавы!

Дзмітрый пасля заканчэння Жорнаўскай школы і каледжа МУС патрапіў на службу ў Асіповіцкі райаддзел міліцыі. На кватэру ўладкаваўся непадалёку — на вуліцы Дзяржынскага. Лагічна: на якой жа яшчэ жыць міліцыянеру, як не заснавальніка органаў унутраных спраў?

А дом аказаўся лёсавызначальным. Неяк размаўляў ля пад’езда з суседкай, да якой пады-шла аднакласніца. Аказалася, жыве абаяльная дзяўчына ў гэтым жа доме. Пазнаёміліся — і пачаліся рамантычныя адносіны. У выніку — вяселле… Дзяўчына толькі нядаўна скончыла школу, але бацькі падтрымалі выбар дачкі, бо будучы зяць спадабаўся: сур’ёзны і адказны.

Сям’я была створана ў 2006 годзе і хутка пачала павялічвацца. Калі чакалі першынца, сталі выбіраць імя. Вырашылі: “Дзяўчынку назавем Кацярынай, хлопчыка — Сярожам”. Нарадзілася дачушка, а праз пэўны час і сын. Цяпер ім 7 і 4 гады. А яшчэ падрастае двухгадовая Жэня.

semya-Mihaylovyih

МIХАЙЛАВЫ пабудавалі кватэру ў новым мікрараёне, на Чарняхоўскага. Зрабілі рамонт. Навокал жывуць маладыя сем’і, у якіх нямала дзяцей. Але Каці, Сяргею і Жэні весела і ў родным калектыве. Забаў — хоць адбаўляй, а тата з мамай заўсёды падкінуць і новыя ідэі для гульняў.

Зараз Дзмітрый працуе старшым следчым следчага камітэта, Ганна — сакратаром гаспадарчай групы райаддзела адукацыі. Кацярына ўжо вучыцца ў школе, двое малодшых ходзяць у дзіцячы сад. Пасля работы ўсе збіраюцца разам, і гэтыя гадзіны самыя вясёлыя, цікавыя і запамінальныя. Вельмі любяць рабяты пагуляць з татам на спартыўнай пляцоўцы. Тут табе і горкі-арэлі, і даганялкі, і мяч, ролікі, веласіпедныя прагулкі. З дарослым заўсёды цікава. Тым больш, калі тата — моцны і смелы. “Буду таксама міліцыянерам”, — з захапленнем усклікае Сяргей.

Яшчэ адно месца, якое нясе шмат пазнавальнага, гэта дача, дзе бабуля вырошчвае розныя смачныя ягады, садавіну і агарод-ніну, а дзядуля змайстраваў арэлі. Каця хваліцца, што дапамагала бабулі палоць клубніцы і гуляла з сабакам, а Сярожа займаўся мужчынскай справай — рамантаваў з дзядулем машыну. А яшчэ ён любіць сталярнічаць.

Ганне даспадобы кветкі — шмат іх насадзіла ў кватэры. Разводзіць розныя віды фіялак. Каця таксама далучаецца да кветкаводства. А яшчэ маленькая гаспадынька можа ўжо сама заварыць чай, парэзаць агародніну.

Вечарам перад сном, калі бацькі ўжо накармілі і памылі дзяцей, тыя з радасцю слухаюць казкі, якія чытаюць мама ці тата. Кожны з дзяцей заказвае сваю любімую.

У сям’і Міхайлавых няма дакладнага размеркавання абавязкаў. Неабходна — і тата наладзіць абед. Якую страву ён гатуе лепш за ўсё? Дзеці дружна адказваюць: “Боршч і кампот”. А больш за ўсё ў сям’і любяць курыцу, запечаную з бульбай.

Якімі хочуць бачыць сваіх дзяцей бацькі? Тата, не задумваючыся, адказвае: “Шчаслівымі”. Матуля дадае: “I здаровымі”.

Калі на канікулах бабулі з дзядулямі забралі двух старэйшых, бацькі, якія засталіся толькі з малой Жэняй, у нязвыклай цішыні адчувалі сум. З адным дзіцём нецікава, лічаць яны. А вось с трыма жыццё напоўнена радасцю, смехам і бесклапотным шчабятаннем — нармальная дамашняя абстаноўка.

“Кожнаму дзіцяці трэба надзяляць хоць крыху вольнага часу, заўсёды з павагай ставіцца да іх пачуццяў і перажыванняў, выслухоўваць паведамленні і скаргі”, — разважае галава сям’і. “I каб усе жылі ў атмасферы любові і ўзаемаразумення”, — дапаўняе жонка. А Дзмітрый працягвае: “Хочацца, каб дзеці былі праўдзівымі, заўсёды дзейнічалі па законах сумлення”.

Iна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем