Днямі ялізаўчанка Наталля Вішкоўская была ўдастоена звання “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”

Днямі ялізаўчанка Наталля Вішкоўская была ўдастоена звання “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”
Днямі ялізаўчанка Наталля Вішкоўская была ўдастоена звання “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”
Наталля Іванаўна — прафесійная гаспадыня са стажам у сорак гадоў. Менавіта столькі яна працуе ў камунальнай сферы і ўпраўляецца не з адным аб’ектам. Намінальна ёй давялося працаваць у трох арганізацыях, але гаспадарка ўвесь час практычна адна і тая ж, толькі гаспадары мяняліся.

Пачынала ў 80-я гады майстрам жыллёвага фонду шклозавода “Кастрычнік”. Калі ў прадпрыемства пачаліся цяжкія часы, жыллёвы фонд перадалі на абслугоўванне ДУКВП “Райсэрвіс”. Туды ж перайшла і Наталля Іванаўна. А некалькі гадоў таму пасля аб’яднання дзвюх камунальных арганізацый стала майстрам УКП ЖКГ.

У пасёлку Ялізава Наталлю Вішкоў-скую ведаюць усе і па розных пытаннях, якія датычаць добраўпарадкавання, звяртаюцца менавіта да яе. У дыспетчарскую службу прадпрыемства ці рэспублікан-скую 115 трэба званіць, а тут “камунальная хуткая дапамога” заўсёды побач і рэагуе аператыўна.

Работы хапае: жыллёвы фонд УКП ЖКГ, лазня і інтэрнат, якія таксама на балансе камунальнікаў. Разам з камандай у 12 чалавек Наталля імкнецца падтрымліваць маёмасць у належным парадку. Напрыклад, летась быў адрамантаваны дах інтэрната, дзвярныя групы пад’ездаў дома 23 на вуліцы Леніна, праведзены бягучы рамонт лавак, кантэйнерных пляцовак. Зроблена і нямала іншага. Задаволена, што ёсць жыхары, якія прыкладаюць намаганні да падтрымання агульнай тэрыторыі ў парадку. Так, Юлія Гараўская самастойна адрамантавала пад’езд дома, у якім пражывае.

Сфера адказнасці майстра — гэта яшчэ і дарогі, за якімі наглядае УКП ЖКГ. А яны раскіданы на адлегласці амаль 30 км адна ад адной: 100 м у Навасёлках, крыху большы адрэзак у Галынцы ды і іншых населеных пунктах, якія знахо- дзяцца паміж гэтымі двума.

Майстар выступае свайго роду каардынатарам паміж насельніцтвам рабочага пасёлка і навакольных населеных пунктаў і спецыялізаванымі структурамі камунальнай арганізацыі. Калі ўзнікаюць перабоі з аказаннем якой-небудзь па-слугі, ведае, да каго звяртацца. Майстар участка кацельні Сяргей Савінскі заўсёды гатоў вырашыць пытанні па цеплазабеспячэнні, майстар электрагаспадаркі Сяргей Чудакоў — падачы электраэнергіі, майстар па добраўпарадкаванні Вяча-слаў Дубовік дапаможа з дарогамі.

Ала Жукоўская, Валянціна Прахіна, Таццяна Фаміна пільна сочаць за парадкам на дваровых тэрыторыях. Наталля Сівакова не толькі забяспечвае работу лазні, а і выконвае абавязкі работніка па комплексным утрыманні тэрыторый. Задаволена майстар работай апальшчыкаў Ва-дзіма Якаўлева і Генадзя Клімко. Рабочыя па комплексным абслугоўванні будынкаў Аляксандр Ноцэн і Уладзімір Букаты па-гаспадарску падыходзяць да сваіх абавязкаў. А дзякуючы Любові Кантузоравай у Красным заўсёды парадак з камунальнай маёмасцю. З падборам кадраў у многіх аналагічных структурах узнікаюць цяжкасці, а Наталля Іванаўна свой калектыў толькі хваліць. “Ёсць людзі неабыякавыя да таго, што адбываецца навокал, і гэта трэба цаніць”, — лічыць майстар. І робіць усё, каб абараніць падначаленых ад несправядлівых папрокаў, якія сустракаюцца. Напрыклад, на работніц, якія ўбіраюць пад’езды, ва ўсіх населеных пунктах гучыць нямала нараканняў: маўляў, мы насмечваем, а вы прыбірайце. І пажадана кожны дзень. Наталля Іванаўна ж увяла журнал, у які ўносіцца запіс аб кожнай уборцы пад роспіс аднаго з жыльцоў. І калі ў кагосьці ўзнікаюць прэтэнзіі, што пад’езд не быў прыбраны ў тэрмін, — прадастаўляецца пісьмовае сведчанне. Так ялізаўчане ведаюць, што ні адна ўборка не прапускаецца, а пры-біральшчыцы не чуюць у свой адрас негатыўных водгукаў.

“Чалавек на сваім месцы” — менавіта такая фармуліроўка падыходзіць да Наталлі Вішкоўскай, бо хоць яна і не лічыць гэта ўласнай заслугай, але падтрымлівае давераны ёй участак у стабільна добрым стане.

 

Последние новости

80 лет Великой Победе

17 апреля в Осиповичском кинотеатре “Родина” состоялась премьера документальной дилогии “Лагеря смерти” и “Сожженные деревни”

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Прямую телефонную линию проведет главное управление юстиции Могилевского облисполкома

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

22 апреля — День судебного эксперта

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичах состоится открытое первенство по русским шашкам

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

Футбол. Первая лига. ФК “Нива” — ФК “Осиповичи” — 2:2

22 апреля 2025
Читать новость
Новости

В организациях Осиповичского района проводится неделя нулевого травматизма

22 апреля 2025
Читать новость