Днямі тры зямлячкі ўзнагароджаны ордэнам Маці

Днямі тры зямлячкі ўзнагароджаны ордэнам Маці

Таццяна і Канстанцін Пужэвічы выхоўваюць Магдаліну і Марыйку, якія сёлета скончылі першы клас, шасцігадовага Мішу, а яшчэ трохгадовага Паўліка і Матвейку, якому хутка споўніцца два гады. Маці працуе фельчарам на станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў Беразіно, тата — на хлебазаводзе.

Але самае галоўнае для іх — гэта сям’я. Рабяты не наведваюць яслі і сад, у іх свой дзіцячы калектыў, дзе старэйшыя вучаць малодшых, дапамагаюць бацькам даглядаць за імі. Тата з матуляй не забараняюць дзецям спрабаваць выконваць любую новую работу: няхай зробяць спачатку не так, затое набудуць вопыт. Галоўнае, лічаць бацькі, любая праца павінна быць у радасць. Напрыклад, на піяніна дзеці іграюць не па прымусе, а таму, што гэты занятак даспадобы. А стравы, прыгатаваныя дзецьмі, заўсёды здаюцца больш смачнымі. Увесь вольны час дарослыя прысвячаюць сям’і, у якой некалькі пакаленняў жывуць у згодзе ды ладзе.

Барыс, Элеанора, Канстанцыя, Эдвард і Рычард — такія прыгожыя імёны носяць сыны і дочкі Юліі Забаўскай са Свіслачы. На пытанне, якая ваша сям’я, жанчына не задумваючыся адказвае: “Дружная!” І гэта менавіта так, бо, хоць матуля і карыстаецца бясспрэчным аўтарытэтам у сваіх дзяцей, але не злоўжывае гэтым і не навязвае ім уласнага меркавання, якім бы правільным тое ні было. Усё рашаецца на сямейным савеце, у якім кожны мае права голасу. Старэйшы сын Барыс ужо працуе на АЗАА, меншыя вучацца ў школе, а Рычард яшчэ зусім маленькі. Рабяты ў гэтай сям’і паважаюць зімовыя віды спорту, любяць катацца на каньках і лыжах, але найбольш цікавым лічаць для сябе занятак маляваннем. Іх маці па спецыяльнасці мастак-афарміцель, да любімай справы яна далучыла і дзяцей.

Таццяна Сідарчук не баіцца ніякай працы. Мужчынскага пляча побач не мае, таму ўсю дамашнюю работу можа выканаць самастойна. Ды ў кватэры яе не так многа, як у прыватным доме, дзе сям’я раней пражывала. А цяпер старэйшыя дочкі дарослыя, ужо і яны могуць прыгатаваць матулі ежу і раздзяліць з ёй іншыя хатнія абавязкі.

Гэты год для Таццяны і яе сям’і значны. Чакае нараджэння трэцяга ўнука, якога падорыць ёй старэйшая дачка Аляксандра. Марыя атрымала прафесію швачкі, зараз вырашыла вывучыцца яшчэ і на повара, Наталля здае экзамены і марыць набыць адукацыю гандлёвага работніка, Дзмітрый перайшоў у    9 клас, а малодшы Уладзіслаў рыхтуецца да паступлення ў дзіцячы сад. А самай важнай падзеяй стала атрыманне матуляй ганаровай дзяржаўнай узнагароды — за любоў да сваіх дзяцей, самаадданасць і мацярынскі подзвіг.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость