Днямі старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі ўручыў Вользе Грынені ордэн Маці

Днямі старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі ўручыў Вользе Грынені ордэн Маці
Днямі старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі ўручыў Вользе Грынені ордэн Маці
Вольга і Аляксандр Грынені іншым сваё жыццё нават і не ўяўлялі. Паколькі самі гадаваліся ў шматдзетных сем’ях, заўсёды ведалі, што ўласных дзетак таксама будзе не менш, чым трое. Зараз яны выхоўваюць трох сыноў і дзвюх дачок. Старэйшаму хлопчыку Артуру хутка споўніцца 14 гадоў. Закончыў музычную школу па класе фартэпіяна.

Самы разважлівы, падлетак цікавіцца тэхнікай. Васьмігадовы Данііл цягнецца да спорту, дапамагае бацьку рамантаваць машыну і даводзіць да ладу дом. Таксама вучыцца іграць на фартэпіяна. Сямігадовая летуценніца Кіра сёлета пойдзе ў першы клас, а Багдана, якой у верасні споўніцца чатыры, сапраўдная гарэза: ні хвіліны не сядзіць на месцы. Хутка пойдзе ў яслі і самы малодшы паўтарагадовы Мацвей.

Грынені жывуць у Татарцы, праводзяць рэканструкцыю ўласнага дома. Вядома, вялікай сям’і патрэбна шмат месца. Тата працуе ў цэху здабычы торфу філіяла “Бабруйскія цеплавыя сеткі” і, па словах шчаслівай матулі, з’яўляецца надзейным плячом і апорай сям’і.

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго — такі прынцып зносін тут замацаваўся. Вельмі дружныя, бацькі і дзеці заўсёды імкнуцца дапамагчы адзін аднаму. Напэўна, такой і павінна быць сапраўдная сям’я.

— Атрымаць ганаровую ўзнагароду было вельмі хвалююча і пачэсна, — дзеліцца ўражаннямі Вольга Аляксандраўна. — Гэта асаблівы статус. Прыемна, што дзяржава звяртае ўвагу на шматдзетныя сем’і, заахвочвае і падтрымлівае іх.

Последние новости

Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и другие лидеры стран СНГ около часа общались в закрытом формате после саммита 

10 октября 2025
Читать новость
Власть

Стали известны подробности международных контактов Лукашенко на полях саммита СНГ

10 октября 2025
Читать новость
Общество

Кассы самообслуживания в Осиповичах: удобство будущего или потеря человеческого общения?

10 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем