Днямі адбылася прэзентацыя кнігі ветэрана педагагічнай працы, краязнаўца Мікалая Тамашова “Гісторыя адукацыі ў Дараганаўскім краі: дзень за днём, год за годам”.

Днямі адбылася прэзентацыя кнігі ветэрана педагагічнай працы, краязнаўца Мікалая Тамашова “Гісторыя адукацыі ў Дараганаўскім краі: дзень за днём, год за годам”.

Каб захаваць памяць

Днямі адбылася прэзентацыя кнігі ветэрана педагагічнай працы, краязнаўца Мікалая Тамашова “Гісторыя адукацыі ў Дараганаўскім краі: дзень за днём, год за годам”.

У невялікай актавай зале Дараганаўскай сярэдняй школы, нягледзячы на летнія канікулы, было шматлюдна. Сюды прыйшлі жыхары аграгарадка, настаўнікі і проста зацікаўленыя, каб павіншаваць земляка з завяршэннем грунтоўнай працы. Шлях гэтай кнігі да чытача быў доўгім і марудным. Аўтару прыйшлося шмат разоў наведваць архівы, сядзець над падшыўкамі газет, сістэматызаваць матэрыял, сабраны некалькімі пакаленнямі настаўнікаў школы, каб па крупінках скласці агульную карціну. Пабачыць свет выданню дапамог асіповіцкі прадпрымальнік Валерый Цалуйка.

— Асноўная мэта — данесці да чытача звесткі пра навучальныя ўстановы, якія існавалі і існуюць на тэрыторыі сучаснага Дараганаўскага сельскага савета, — расказаў Мікалай Васільевіч. — Так, удалося даведацца, што першая школа знаходзілася пры царкве ў вёсцы Крынка і была адкрыта яшчэ ў 1862 годзе. Там навучаліся сем хлопчыкаў. Заканчваецца кніга матэрыялам са святкавання ў 2021 годзе векавога юбілею Дараганаўскай сярэдняй школы.

Жадаючыя бліжэй пазнаёміцца з выданнем могуць звярнуцца ў бібліятэкі школ горада і раёна.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем