ДЭУ № 73 актыўнымі тэмпамі вядзе падрыхтоўку да вясенне-летняга перыяду

ДЭУ № 73 актыўнымі тэмпамі вядзе падрыхтоўку да вясенне-летняга перыяду

Работы на галоўных транспартных артэрыях раёна плануецца завяршыць да канца красавіка. Пералік запланаванага ўключае шмат пунктаў. Гэта ачыстка дарог ад пясчана-салявой сумесі, уборка сігнальных вешак, ліквідацыя ямачнасці, ачыстка паласы адводу, афарбоўка бар’ераў, агароджы і шмат іншага.

Адной з самых працаёмкіх аперацый можна лічыць абнаўленне дарожнай разметкі. Як расказаў начальнік ДЭУ № 73 Генадзій Гарбачоў, з мэтай павышэння дарожнай бяспекі і зручнасці руху транспартных сродкаў і пешаходаў уся восевая разметка абнаўляецца штогадова, а на дарогах з найбольшай інтэнсіўнасцю руху двойчы ў год — там аналагічныя работы праводзяцца яшчэ і ўвосень, каб забяспечыць добрую бачнасць палос ва ўмовах памяншэння светлавога дня, а таксама ў час дажджу і снегападу.

Дарожныя рабочыя асвяжаюць афарбоўку ўсіх элементаў разметкі,
уключаючы стрэлы, піктаграмы, штучныя няроўнасці, знакі, якія папярэджваюць аб блізкім знаходжанні дзіцячых устаноў, і г.д. Дарэчы, спецыяльная машына, якая выкарыстоўваецца для абнаўлення дарожнай разметкі, паралельна выконвае гэтыя работы ў двух раёнах — Асіповіцкім і Глускім.

Разам з сезоннымі работамі працягваецца капітальны рамонт моста праз раку Свіслач на аўтадарозе Барысаў-Беразіно-Бабруйск у раёне аднайменнага з ракой аграгарадка. Рамонт адной паловы моста да канца красавіка плануецца завяршыць, пасля чаго рух будзе пераведзены на абноўленую паласу, а дарожнікі прыступяць да рамонту другой часткі. У цэлым жа аб’ект да канца года будзе здадзены.

Дарэчы, не ён адзін чакае абнаўлення. Хутка плануецца будаваць новы мост праз раку Пціч, які знаходзіцца на 32-м кіламетры дарогі Асіповічы-Баранавічы непадалёк ад вёскі Майсеевічы. Яго ўзвядуць побач з існуючым зараз, які потым цалкам разбяруць. Увод гэтага аб’екта запланаваны на наступны год. Яшчэ адзін аналагічны аб’ект — мост праз раку Жыцінку на 14-м кіламетры аўтадарогі Асіповічы-Свіслач. Так што работы наперадзе шмат. Але гэта толькі радуе дарожнікаў, бо яе вынікі вядуць да паляпшэння інфраструктуры населеных пунктаў, садзейнічаюць бяспецы дарожнага руху, дораць землякам і гасцям Асіповіччыны цудоўны настрой, а працаўнікам ДЭУ № 73 — задавальнен­не ад працы.

Іна ЗаскевІч.

Последние новости

Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Учащиеся трех учреждений образования Осиповщины проверят свои знания в области функциональной грамотности

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В рабочем поселке Татарка прошли учения по ликвидации пожара в цехе добычи торфа филиала «Бобруйские тепловые сети»

17 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью журналисту телеканала RT Рику Санчесу

17 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На базе ОАО «ВязовницаАгро» прошел межрегиональный семинар

17 апреля 2026
Читать новость