Аўтобусныя прыпынкі ў вёсцы Ручэй — з’ява цікавая. Дзве невялічкія платформы без аніякіх навесаў ці павільёнаў, каб схавацца ад капрызаў надвор’я (на гэты факт газета ўжо звяртала ўвагу адказнай арганізацыі).
Нядаўна мясцовыя жыхары заўважылі яшчэ адну цікавостку. Звесткі на таблічцы з раскладам руху на вясковым прыпынку паступова ператвараюцца ў загадкавую схему. Ці не час філіялу Аўтапарк № 19 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” задумацца над якасным абнаўленнем такіх важных шыльдачак.