Да ацяпляльнага перыяду УКП ЖКГ правяло комплекс неабходных работ, каб халады не засталі знянацку

Да ацяпляльнага перыяду УКП ЖКГ правяло комплекс неабходных работ, каб халады не засталі знянацку
Да ацяпляльнага перыяду УКП ЖКГ правяло комплекс неабходных работ, каб халады не засталі знянацку
Сістэмы запоўнены і адрэгуляваны, створаны патрэбны запас паліва. Кадрамі забяспечаны, абслуговы персанал падрыхтаваны да работы ў зімовых умовах. Паспартызацыю прайшлі ўсе аб’екты.

Як толькі райвыканкам прыме адпаведнае рашэнне, ацяпленне будзе пададзена. Як заўсёды, спачатку ў дзіцячыя і медыцын-скія ўстановы (пры сярэднясутачнай тэмпературы 10°С), потым — жыллёвы сектар (8°С), затым — у грамадскія і адміністрацыйныя будынкі.

Міні-ЦЭЦ да ацяпляльнага перыяду таксама падрыхтавалася. Праведзены рамонт асноўнага абсталявання кацельні, катлоў і цепласетак.

Заменены на папярэднеізаляваныя трубы ўчастак цепласетак працягласцю крыху больш за кіламетр на вуліцы Першамайскай. Зроблены рамонт з заменай  участка цепласеткі да цэнтральнага цеплапункта № 9 (раён СШ № 1), участка цепласеткі да ЦЦП № 4 (вул. Гагарына). Створаны запас мясцовых відаў паліва (пры плане 10 000 т нарыхтавалі 11 800 т трэсак).

Добра падрыхтаваліся цеплаэнергетыкі і арганізацыйна: праведзены планавыя супраць-аварыйныя трэніроўкі з персаналам. Распрацаваны план узаемадзеяння з арганізацыямі горада і раёна па ліквідацыі аварыйных сітуацый на аб’ектах цеплазабеспячэння. Падрыхтаваны ўсе неабходныя матэрыялы і абсталяванне. У поўным аб’ёме выконваюцца графікі па рамонце электра- і цепламеханічнага абсталявання станцыі.

 

 

Последние новости

Общество

Первый снег и похолодание: прогноз погоды на неделю

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Что изменилось для белорусов с 1 ноября?

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 2 ноября для всех знаков Зодиака

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем