Цікавая размова

Цікавая размова

Ахове і бяспецы працы ва ўсіх без выключэння арганізацыях і на прадпрыемствах павінна надзяляцца вялікая ўвага. Як яшчэ палепшыць умовы работы, разбіраліся на сумесным абласным семінары-вучобе.

Мерапрыемства праходзіла на базе Асіповіцкага лясгаса пад эгідай абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. У семінары прымалі ўдзел першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Дзмітрый Малахаў, начальнік аддзела Бабруйскай інспекцыі працы Яраслаў Білан, галоўны інжынер Магілёўскага ДВЛГА Руслан Бяляўскі, вядучы інжынер па АП Ігар Жыліч, галоўны спецыяліст аддзела працы і занятасці насельніцтва райвыканкама Валянціна Цітова.

Больш за 60 землякоў і гасцей горада з Бабруйскага, Клічаўскага і Глускага раёнаў прыехалі, каб атрымаць новую інфармацыю ў сферы аховы працы, абмяняцца ведамі і, магчыма, запазычыць ідэі. Прадстаўнікі лясгасаў, прыватныя і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія займаюцца нарыхтоўкай і перапрацоўкай драўніны, мелі магчымасць задаць пытанні спецыялістам і атрымаць грунтоўныя адказы. Разглядаемыя падчас семінара-вучобы тэмы датычыліся прыёму на работу, арганізацыі рабочага месца, навучання, павышэння кваліфікацыі, бяспечных умоў працы і гэтак далей.

Пасля насычанай інфармацыяй гутаркі прысутныя пабывалі ў Асіповіцкім лясніцтве, дзе ўбачылі, як вядуцца лесасечныя работы. Затым яны пазнаёмі-ліся з працэсам лесапілавання і перапрацоўкі драўніны ў дрэваапрацоўчым цэху аг. Ліпень.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем