Цэнтралізаваным водазабеспячэннем, акрамя райцэнтра, ахоплены 41 населены пункт Асіповіччыны. Летняй парой забор вады максімальны, а таму ўзнікае шэраг праблем

Цэнтралізаваным водазабеспячэннем, акрамя райцэнтра, ахоплены 41 населены пункт Асіповіччыны. Летняй парой забор вады максімальны, а таму ўзнікае шэраг праблем

Закон захавання вады

Цэнтралізаваным водазабеспячэннем, акрамя райцэнтра, ахоплены 41 населены пункт Асіповіччыны. Летняй парой забор вады максімальны, а таму ўзнікае шэраг праблем

А што вада — сапраўдная каштоўнасць, чалавек пераконваецца, толькі калі змяншаецца напор у кране ці яна наогул перастае паступаць у дом. Зараз такое часам назіраецца ў аграгарадках Свіслач і Вяззе. А ўсё таму, што пачаўся інтэнсіўны паліў агародаў, бо надвор’е сёлета не песціць дажджамі. Але, клапоцячыся пра асабістую сядзібу, не варта забывацца пра тое, што побач жывуць іншыя людзі, якім таксама неабходна вада, а таму трэба прытрымлівацца агульных для ўсіх правіл водакарыстання.

Начальнік абаненцкага ад-дзела Асіповіцкага аддзялення філіяла “Бабруйскводаканал” Вікторыя Рыбак нагадвае, што ў кожнага спажыўца, які пражывае ў прыватным сектары, павінна быць толькі адна крыніца водазабеспячэння ў доме або двары, а калі хто хоча мець адгалінаванні — трэба ўстанавіць прыбор уліку. Толькі пасля праходжання вады праз яго можна ўрэзаць яшчэ адну трубу. І карыстацца шлангамі, мыцца, паліваць грады колькі пажадаеш. Так многія і паступаюць. Работнікі службы адзначаюць, што выключнай законапа-слухмянасцю адрозніваюцца жыхары Жорнаўкі, Лапіч, Цэлі, дзе лічыльнікі ўстаноўлены ва ўсіх домаўладаннях.

Дарэчы, пры адсутнасці прыбораў уліку норма расходу на паліў пасадак у веснавых цяпліцах, парніках усіх тыпаў і ўцепленым грунце з 15 красавіка па 15 жніўня па фактычнай плошчы паліву складае 6 літраў на квадратны метр за суткі, у зімовых — 15 літраў.

Толькі не ўсе спажыўцы такія свядомыя. Некаторыя не жадаюць плаціць за фактычна расходаваную ваду і аддаюць перавагу “дармаўшчыне”, для чаго праводзяць самавольныя ўрэзкі ў водаправодную сістэму.

Аналізуючы разбор вады, работнікі водаканальнай службы звычайна заўважаюць яго неаб-грунтаванае павелічэнне ў асобных кропках і без прамаруджвання пачынаюць пошук прычын. Акрамя самавольнай урэзкі, здараецца, што лічыльнік не працуе, а на агародзе стаіць некалькі цяпліц, не ўказаных у дагаворы на аказанне паслуг па водазабеспячэнні.

Спажыўцам неабходна памятаць, што пра ўсе змяненні, звязаныя з павелічэннем колькасці выкарыстоўваемай вады, неабходна паведамляць у “Водаканал”. Гэта датычыць будаўніцтва лазні, душавой кабіны, завядзення хатняй жывёлы, устаноўкі парніка і г.д.

Рэйды па праверцы выканання правіл карыстання вадой праводзяцца рэгулярна. Парушэнні караюцца штрафам, прычым, немалых памераў. Так, у чэрвені з двух спажыўцоў было спагнана па 1 383,07 руб. за самавольнае падключэнне. А яшчэ кантралёры выяўляюць розныя хітрыкі: напрыклад, навешванне на лічыльнік магніта або іншыя маніпуляцыі, якія вядуць да вываду прыбора са строю. Нагадаем, што работнікаў водаканальнай гаспадаркі пры прад’яўленні пацвярджальнага дакумента павінен пусціць у дом кожны спажывец, які заключыў дагавор з “Водаканалам”. Пры непрадастаўленні магчымасці праверыць прыборы ўліку складаецца акт, згодна з якім выстаўляецца штраф.

Яшчэ адной праблемай работнікі водаканальнай гаспадаркі лічаць наяўнасць вулічных калонак. Нягледзячы на тое, што большасць у свой час была дэманціравана, сёння ў горадзе іх налічваецца каля 50, а на раёне — удвая больш. Іх пакінулі, бо не ўсе землякі маюць магчымасць правесці ваду ў дом. Для таго, каб гэтыя людзі маглі карыстацца калонкамі, на прыстасаванні наварваюцца ахоўныя каўпакі з замкамі, адкрыць якія могуць толькі канкрэтныя карыстальнікі. Але відэакамер на кожную не ўстановіш, і, на жаль, гэтым карыстаюцца некаторыя недобрасумленныя асобы. Спрабуючы набраць вады, яны псуюць абсталяванне.

Ёсць і яшчэ некалькі катэгорый дамоў, якія непакояць камунальную службу: у якіх ніхто не прапісаны, але хтосьці перыядычна прыязджае і расходуе ваду; будаўнічыя пляцоўкі, дзе дамы яшчэ не зарэгістраваны, але з дапамогай несанкцыянаванага падключэння вадой карыстаюцца. Пазбегнуць усіх названых праблем можна, і даволі простым спосабам: усвядоміць, што здабытая, ачышчаная і пададзеная ў кран вада — гэта такі ж тавар, як і іншае. Адпаведна — яна каштуе грошай. Таму неабходна сумленна ставіцца да сваіх грамадзянскіх абавязкаў і не парушаць закон.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость