Cтравы па сямейных рэцэптах

Cтравы па сямейных рэцэптах

У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» прапаноўваецца ўсім жадаючым па пятніцах апранацца ў адзенне мясцовых вытворцаў, слухаць беларускую музыку, размаўляць на роднай мове, гатаваць з мясцовых прадуктаў.

Шэф-повар спецыяльнай школы-інтэрната Алена Збанок расказвае, што яна і яе блізкія вельмі любяць страву, якую калісьці навучыла гатаваць бабуля Алена, што жыла ў вёсцы Такары Бабруйскага раёна. Дарэчы, і сваё імя жанчына атрымала ў гонар татавай матулі.

Дзеруны ў сям’і паважаюць усе, і гатуе іх Алена Капітонаўна незалежна ад дня тыдня. Нават госці, якія прыязджаюць з Масквы і Санкт-Пецярбурга, заўсёды просяць накарміць іх гэтай смачнай стравай.

Дзеруны нечым падобны на дранікі, але ў іх прыгатаванні выкарыстоўваюцца яшчэ і грудзінка, абсмажаныя морква, цыбуля, грыбы, а самі дзеруны пратушваюцца ў малацэ. Усе прадукты — з уласнай гаспадаркі.

А ад дзеда па матулінай лініі Алена навучылася рабіць “Пятроўскую салату”, названую па прозвішчы роднага чалавека. Інгрэдыентамі стравы з’яўляюцца ялавічына, грыбы, яблыкі, грэцкія арэхі, а запраўляецца ўсё самаробным маянэзам, прыгатаваным з яйка, алею і гарчыцы.

Павел Усцінавіч з ліку моцных гаспадароў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, яго паважалі ў вёсцы Баяры, дзе дзядуля пражываў.

І зараз Алена Капітонаўна нярэдка бывае на малой радзіме бацькоў, а гатуючы фірменныя стравы сям’і, успамінае далёкае дзяцінства. І беражліва захоўвае саматканы абрус, вытканы бабуляй.

Іна Заскевіч

Последние новости

Общество

Сегодня исполняется 150 лет со дня рождения поэтессы и общественной деятельницы Алоизы Пашкевич, более известной под литературным псевдонимом Тетка.

15 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 15 июля

15 июля 2026
Читать новость
Общество

В студотрядах Осиповичского района с начала лета было задействовано 147 молодых людей

14 июля 2026
Читать новость
Здравоохранение

Горячая линия

14 июля 2026
Читать новость
Армия

Знакомьтесь: военный комиссар Осиповичского и Кличевского районов подполковник Андрей Ионов

14 июля 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах встретили первый грузовик с новым урожаем

14 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем