Чыгуначнік, музыкант, мастак і майстар па працы са скурай: асіпаўчанін Ілля Маісееў знайшоў сябе адразу ў некалькіх творчых кірунках

Чыгуначнік, музыкант, мастак і майстар па працы са скурай: асіпаўчанін Ілля Маісееў знайшоў сябе адразу ў некалькіх творчых кірунках

Чыгуначныя прафесіі па ўмаўчанні лічацца справай сур’ёзнай, начыста пазбаўленай лірыкі. Аднак асіповіцкія работнікі стальной магістралі даказваюць адваротнае. Сярод іх знойдуцца спевакі, акцёры, паэты, разнастайныя ўмельцы. Майстар участка дэфектаскапіі дыстанцыі пуці Ілля Маісееў знайшоў сябе адразу ў некалькіх творчых напрамках.

Магія скуры

Першае знаёмства з творчым светам Іллі пачынаецца з некалькіх скураных кашалькоў і чахлоў для запальнічак, якія прадстаўлены на яго старонцы ў сацсетцы Instagram. Гэтыя вырабы не адрозніваюцца нестандартным напаўненнем, аднак прывабліваюць арыгінальным дызайнам і адначасова статуснай прастатой.

— Кашалькі ў профілі не для продажу, — адзначае мужчына. — Гэта своеасаблівы спосаб адсачыць развіццё майстэрства і паказаць падпісчыкам адзін з бакоў маёй асобы. Увогуле апрацоўкай скуры заняўся выпадкова. Спатрэбіўся кашалёк, таму звярнуўся да сястры Вольгі, якая на прафесійным узроўні займаецца дадзенай справай. Яна адмовілася выканаць просьбу, бо на швейнай машынцы зрабіць невялічкую рэч даволі складана, і прапанавала сшыць яго ўручную. Распрацаваў самастойна дызайн, прагледзеў некалькі відэаўрокаў і пад кантролем Вольгі выкраіў і сшыў свой першы скураны выраб. Далей — болей. Захацелася ўвасобіць у жыццё некаторыя задумкі. Так з’явіўся чахол для запальнічкі. Зараз у планах зрабіць кашалёк з еўраманетніцай.

Магія музыкі

Як і ў многіх, дзяцінства Іллі не абышлося без навучання ў музычнай школе.

— Больш за ўсё любіў спяваць, — усміхаецца ён. — Доўгі час займаўся харавымі спевамі, але ўсё перакрэсліла ломка голасу. Дарэчы, музычную школу так і не скончыў. Другі этап майго “рамана” з музыкай пачаўся ў старшай школе. Усе сябры пачалі іграць на гітары. Таму бацька, каб адцягнуць мяне ад манітора камп’ютара, купіў нам з братам гітару і папрасіў свайго знаёмага даваць нам урокі ігры. Пасля службы ў арміі з’явілася жаданне працягнуць навучанне. Добра, што зараз можна знайсці шмат урокаў, відэа, дзякуючы якім простае перабіранне струн становіцца больш упэўненым. Пазней запрасілі ў клуб чыгуначнікаў у ансамбль “Куццякі”. На гітары іграю дома сваім сынам. Старэйшы Мацвей ужо таксама робіць першыя, але ўпэўненыя крокі ў вакале і нават паспяхова выступіў у раённым творчым конкурсе для дашкольнікаў.

Магія колеру

Немагчыма было не захварэць любоўю да малявання хлопчыку, які нарадзіўся ў сям’і прафесійнага мастака Анатоля Маісеева.

— Маляваць падабаецца больш за ўсё, — адзначае субяседнік. — Аднак для таго, каб паўнавартасна займацца гэтай справай, патрэбна шмат часу, якога, на жаль, зараз не стае, бо растуць дзеці і хочацца не прапусціць цікавыя моманты іх сталення. За палатно саджуся ў асноўным падчас водпуску, а ідэі нараджаюцца пастаянна. Як атрымліваецца сумяшчаць столькі спраў? Усё дзякуючы падтрымцы і разуменню жонкі Вікторыі. Яна ведала, што я з творчай сям’і, і спагадліва ставілася да маіх пошукаў прыгожага, якія прыйшліся ў асноўным на пачатак сямейных адносін. Зараз мая другая палова — галоўны памочнік, натхняльнік і дарадца. Калі ўсё добра дома, ўсё добра і ў жыцці.

Последние новости

Власть

Импортозамещение и рост наукоемкости ВВП. Лукашенко обозначил ключевые направления в работе НАН

5 августа 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах прошли областные соревнования по мотокроссу

5 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 28 июля по 3 августа

5 августа 2025
Читать новость
Общество

Праздник для вдохновения. “Именинная” суббота 2 августа стала еще одним ярким моментом в славной биографии нашего города

5 августа 2025
Читать новость
Общество

В ходе рабочей поездки в Осиповичский район помощник Президента Республики Беларусь — инспектор по Могилёвской области Сергей Наливайко принял участие в очередном заседании райисполкома

5 августа 2025
Читать новость
Общество

Локомотивное депо Осиповичи занесено на Доску почета Могилёвского отделения Белорусской железной дороги

5 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем