Чем сегодня живет осиповичское районное объединение профсоюзов

Чем сегодня живет осиповичское районное объединение профсоюзов

Прафсаюзнае жыццё

Працаваць у бяспечных умовах і рэгулярна атрымоўваць заробак — забеспячэннем рашэння гэтых задач займаюцца прафсаюзы

Днямі прайшло пасяджэнне Савета Асіповіцкага райаб’яднання прафсаюзаў, у рабоце якога прыняў удзел старшыня абласнога аб’яднання Дзмітрый Янкоў. Разглядалася бягучая сітуацыя, а таксама прапановы па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

— Прафсаюзы занялі самую актыўную пазіцыю ў палітычным жыцці краіны, — адзначыла ў сваім выступленні старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Паргачова. — Мы прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі: збіралі подпісы, працавалі ў камісіях.

Не засталіся ў баку ад праблем, звязаных з эпідэмічнай сітуацыяй. Пры райаб’яднанні была створана рабочая група і валанцёрскі атрад для аказання дапамогі пажылым грамадзянам. Сфарміраваны касы ўзаемадапамогі. Федэрацыяй было прынята рашэнне аб пералічэнні грашовых сродкаў у памеры 2 працэнтаў членскіх узносаў на рахункі райаб’яднанняў прафсаюзаў. У Асіповіцкае, напрыклад, паступіла больш за 6 900 рублёў. Набываліся ахоўныя касцюмы, аказана матэрыяльная дапамога членам прафсаюза, якія перанеслі кавід. Усе разам стварылі фонд дапамогі медыкам, якія знаходзяцца на перадавой і лечаць у тым ліку і членаў прафсаюзаў.

Пандэмія, на жаль, не скончылася. Яна па-ранейшаму ўплывае на нашу эканоміку. У сувязі з чым у верасні Федэрацыя прафсаюзаў накіравала ва ўрад пакет прапаноў. Атрымалі падтрымку ў ініцыятывах аб вылучэнні дадатковых сродкаў грамадскаму транспарту, магчымасці наймальніка аплочваць водпуск работнікам, якія з’яўляюцца кантактамі другога ўзроўню, і ствараць на прадпрыемствах “залатую змену” для забеспячэння бесперабойнай работы, прадастаўленні за кошт наймальніка 5 выхадных дзён у год па прычыне дрэннага самаадчування без афармлення бальнічнага ліста.

Сённяшняя сітуацыя пацвярджае, што галоўная матывацыя, каб людзі знаходзіліся ў прафсаюзе, — калектыўны дагавор. ФПБ адстаяла норму ў абноўленым працоўным кодэксе, каб калектыўны дагавор не распаўсюджваўся на ўсіх па заяўным прынцыпе. Рашайце пытанні ўключэння новага парадку распаўсюджвання норм калдагавору ў тарыфныя галіновыя, абласныя і раённыя дагаворы, у калектыўныя дагаворы.

Мы павінны разумець, што выхады з прафсаюзаў, стварэнні стачкамаў, забастоўкі, якія назіраліся на некаторых прадпрыемствах, — гэта дакладна спланаваныя, зрэжысіраваныя і падрыхтаваныя акцыі, накіраваныя на тое, каб падарваць эканоміку і дзяржаву ў цэлым. Наша задача ў гэтых умовах — знайсці падыход да кожнага чалавека. Забастоўка — гэта не выйсце. Мала хто з нас мае дадатковыя даходы, большасць жыве на зарплату. Губляць яе нельга. А таму трэба стабільна працаваць.

Спробы раскалыхаць сітуацыю будуць і далей. Нам патрэбны моцныя лідары, каб не дапускаць падобных з’яў.

Не ўсе разумеюць, што адбываецца ў краіне і ў нашым жыцці ў дадзены момант. Часцей сустракайцеся і гутарце з працоўнымі калектывамі, выслухоўвайце людзей і даносьце да іх нашу пазіцыю. Мы выступаем за захаванне таго, што краіна дасягнула за апошнія дзесяцігоддзі.

ФПБ прыняла адкрыты зварот, у якім заклікала ўсе бакі спыніць гвалт і не правакаваць канфлікты, каб захаваць мір у краіне.

Вы ведаеце, што ў нас заключаны пагадненні з шэрагам дзяржаўных органаў па асноўных напрамках работы. Гэта занятасць, зар-плата, цэны, ахова працы. Нягледзячы на ўсе аб’ектыўныя і суб’ектыўныя абставіны, людзі павінны працаваць у бяспечных умовах і атрымліваць грошы, якія зарабілі.

З прапановамі па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю краіны выступіла старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі вагоннага дэпо Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Анжэла Касько. У прыватнасці, было прапанована падтрымаць дзеянне артыкула 5 Канстытуцыі па садзейнічанні, выяўленні і выказванні палітычнай волі грамадзян, удзельнічаючы ў выбарах, і забароне стварэння і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць мэтай гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага строю ці вядуць прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.

Заслухалі і іншых прафсаюзных актывістаў.

Савет райаб’яднання прафсаюзаў прыняў адпаведныя пастановы.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем