Частуйцеся, калі ласка

Частуйцеся, калі ласка
Добрыя навіны прынёс конкурс “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” 2022 года: сярод адзначаных прадуктаў ёсць і тыя, што зроблены ў Асіповічах працаўнікамі філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”.

Лепшымі ў сваіх намінацыях сярод навінак года прызнаны сыр “Чечил” вэнджаны касічка з масавай доляй тлушчу 45%, а таксама сырок “Весёлые внучата” з начынкай “КремаКолада” тлустасцю 23%.

Як расказалі на перапрацоўчым прадпрыемстве, “Чечил” пачалі вырабляць у ліпені. Раней вытворчасцю вэнджаных сыроў не займаліся. Таму, можна сказаць, гэта першы вопыт і адразу — удалы.

Са жніўня на лінейцы сырок з начынкай “КремаКолада”. Гэты прадукт, дарэчы, адразу прыйшоўся спажыўцам па гусце, таму, каб задаволіць існуючы попыт, і аб’ёмы яго адпаведныя. Мяркуйце самі: зараз такога віду глазураваных сыркоў выпускаецца 5-6 тон у месяц.

 

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем