Час быць шчаслівым. Напярэдадні Дня пажылых людзей разам з землякамі вызначалі жыццёвыя прыярытэты элегантнага ўзросту

Час быць шчаслівым. Напярэдадні Дня пажылых людзей разам з землякамі вызначалі жыццёвыя прыярытэты элегантнага ўзросту

Аляўціна Герасімчык, 70 гадоў, аг. Вяззе:

— Самае прыемнае ў такім перыядзе — наяўнасць часу, калі справы можна выконваць размерана і нікуды не спяшацца. Некалі адпрацавала 37 гадоў на розных прадпрыемствах, у тым ліку дастаткова доўга была даяркай у “Авангардзе”. Цяпер можна крыху і адпачыць. Атрымліваю пенсію, маю ў аграгарадку добраўпарадкаваную кватэру — што яшчэ трэба? Не сумую ніколі. Суседка трымае карову, бывае, у ахвотку ёй падсабляю. Летам на агародзе. Так што заняткаў хапае, было б жаданне.

Валянціна Саманкова, 75 гадоў, асіпаўчанка:

— Галоўнае — мець здароўе. Калі яго няма, ды яшчэ і значную частку пенсіі даводзіцца аддаваць на лекі — канечне, такая старасць наўрад ці ў радасць. Так што беражыце сябе з маладых гадоў. Калі ўсё добра, пра гэта не задумваешся, аднак варта.

 Важна не страчваць аптымізму ні пры якіх абставінах. Прачнуўся раніцай — і дзякуй богу. Добра, калі побач блізкія людзі. Вялікая радасць для мяне — сустрэчы з унучкай Вікторыяй, якая прыязджае з Бабруйска, а калі яшчэ з праўнучкай Ксюшай, дык і ўвогуле шчасце. Усведамляць, што ты пакінуў след на зямлі, — вось што сапраўды каштоўна.

Алег Цяслёнак, 67 гадоў, аг. Ліпень:

— У такім узросце прыемна ўспамінаць былое. Шмат гадоў працаваў трактарыстам у ранейшай сельгасхіміі. У 1987 годзе ў якасці заахвочвання атрымаў паездку на Кубу. Праўда, за білеты на самалёт аддаў 300 рублёў, а вось пуцёўку  аплаціла сельгаспрадпрыемства. Быў на другім кантыненце цэлы месяц! Аднавяскоўцы потым здзіўляліся, чаму гэта я зімою такі загарэлы. Падабаецца мне і тое, што і сёння падтрымліваем сувязь са сваімі аднакласнікамі. У наступным годзе будзем адзначаць 50-годдзе нашага школьнага выпуску, размовы пра гэта вядзём ужо зараз.

 Сярод штодзённых заняткаў — агарод, дамашняя гаспадарка. Час ад часу бываю на рыбалцы, месцы ў нас тут выдатныя. Адно дрэнна: ёсць сур’ёзныя праблемы са зрокам, нават маю інваліднасць. Але калі зацыклівацца на негатыве, то не зможаш бачыць іншае, станоўчае. Так што будзьце відушчымі, ва ўсіх сэнсах.

Тамара Ахмедзьянава, 60 гадоў, асіпаўчанка:

— Не верце лічбам у паспарце, а верце душэўнаму стану! Калі знаходзішся на заслужаным адпачынку, гэта цудоўны час. Прачнуліся раніцай — уключайце музыку і танцуйце. А чаму б і не? І зарадка на ўвесь дзень, і пазітыўны настрой. А яшчэ быць у тонусе мне дапамагае веласіпед — літаральна з ім не расстаюся. І ў магазін, і па ўсялякіх справах, і на дачу на Трубінку — мой двухколы сябар заўсёды са мною. Зручна і для здароўя карысна. Раю ўсім!

Алег Аліноўскі, 89 гадоў, асіпаўчанін:

— Час спыніцца і азірнуцца. Так бы я назваў пенсійны ўзрост. Лічу, што пражыў шчаслівае жыццё, хоць і давялося многае перанесці. Я з 1936-га, таму на малыя гады — а нарадзіўся ў Вязычыне — выпала нямала гора. Любыя жыццёвыя нягоды ў параўнанні з вайной — так, часовыя складанасці, не вартыя асаблівага хвалявання. Было шмат працы: рабіў машыністам аўтакрана трыццаць гадоў у будаўнічым упраўленні. Не трэба думаць, што работа — гэта такі ўжо цяжар, а працаваць варта з задавальненнем і цікавасцю. Тады і абузы не будзе.

 А зараз спакойна і ўтульна. Шчаслівы яшчэ і таму, што жыву з дачкою Святланай, ёсць унукі, хоць і раз’ехаліся па Беларусі. А яшчэ люблю вось з сабачкам на вуліцы пагуляць — гэта мой ахоўнік. Так што ўсё добра!

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Час быць шчаслівым. Напярэдадні Дня пажылых людзей разам з землякамі вызначалі жыццёвыя прыярытэты элегантнага ўзросту

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Сложные вопросы заполнения электронных счет-фактур: изучаем требования, исправляем ошибки

1 октября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Новости спорта Осиповичского района

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Як жывеш, ветэран? Аб пенсіі, інтэрнэце, фізкультуры, валанцёрстве і каханні

1 октября 2025
Читать новость
Общество

Каханню ўсе ўзросты пакорныя

1 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем