Бывшие минчане — нынешние осиповчане. Семья, которая со столицы переехала в село

Бывшие минчане — нынешние осиповчане. Семья, которая со столицы переехала в село

Свая справа

З мінчан — у сяляне

Кацярына IВАНОВА.

e.ivanova@gzt-akray.by

З вёскі ў горад з’язджаюць многія. А вось у зваротным напрамку міграцыя адбываецца значна радзей. І таму калі заехалі ў Коханаўку, якую не наведвалі каля года, адразу звярнулі ўвагу на адну з сядзіб, дзе вольна гуляюць козы, паміж якімі весела скочуць аблавухія трусы. Індакачкі нават не звяртаюць увагі на катоў, якія насуперак прыроднаму інстынкту зусім не збіраюцца паляваць на птушак. Гусі, ганарліва трымаючы асанку і грэбліва паглядаючы на шматлікіх кур, асобна групкамі, нібы прадстаўнікі шляхты, праходжваюцца туды-сюды па тэрыторыі двара, а бык ляніва пазірае за ўсімі з-пад дрэва: маўляў, што возьмеш з гэтай драбязы?

Міжволі спынішся, каб паназіраць за пастараллю, якую сустрэ-неш нячаста. Адвыкаць мы сталі ад такой разнастайнай гаспадаркі. Нават і карэнныя жыхары вёсак адмаўляюцца ад рознай жыўнасці і агародаў на карысць газона, арэляў і мангала. А вось Ксенія і Вадзім Палашы разам з пяцігадовым сынам Янам летась перабраліся са сталіцы ў аддалены куток асіповіцкага краю і цалкам задаволены. Свой пераезд тлумачаць эпідсітуацыяй, калі дыстанцыраванне — найбольш дзейсны сродак пазбегнуць хваробы. А яшчэ жаданнем мець на абедзенным стале свежыя і якасныя прадукты.

Вадзім працуе праграмістам, што дазваляе выконваць свае прафесійныя абавязкі ў любым кутку краіны. А ў выбраным месцы інтэрнэт ловіць цудоўна. Ды і яго жонцы да жывёлы не прывыкаць: па адукацыі яна ветэрынарны ўрач, таму як ніхто ведае, чым накарміць і як лячыць хатняе пагалоўе.

Дарэчы, разам з гэтай сямейнай парай у Коханаўку пера-браліся некалькі іх сяброў, каб разам займацца натуральнай гаспадаркай. Такі вось выбар можа зрабіць сучасная моладзь. І ён выклікае павагу!

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем