Бязвыхадных сітуацый не бывае

Бязвыхадных сітуацый не бывае

Наталля Лазарэвіч лічыць справу, якой займаецца, важнай і неабходнай людзям. А працуе яна спецыялістам па сацыяльнай рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі РЦСАН. Даводзіцца мець стасункі з сем’ямі, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, а іх налічваецца 179, такія сем’і знаходзяцца на асобым кантролі. Не за-стаюцца без увагі мнагадзетныя матулі, дарослыя грамадзяне, якія маюць І і ІІ групы інваліднасці. Двойчы ў год спецыялісты наведваюць сваіх падапечных дома, праводзяць абследаванне іх жыллёва-бытавых умоў, даводзяць да ведама ўсю неабходную інфармацыю. Калі неабходна, запрашаюць на кансультацыю да псіхолага Яўгеніі Валюшыцкай.

У РЦСАН працуе бясплатны пункт пракату сродкаў рэабілітацыі. Тыя, хто маюць патрэбу, становяцца ў чаргу і набываюць тут крэслы-каляскі, хадункі, мыліцы, ложкава-апорныя прыстасаванні, кійкі. Летась быў выдадзены 81 сродак. Камусьці гэтыя прыстасаванні неабходны на непрацяглы час, пакуль узновіцца здароўе, іншым — надоўга.

Яшчэ адна катэгорыя насельніцтва, якая звяртаецца ў аддзяленне адаптацыі і рэабілітацыі, — грамадзяне, што вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. Часта ім патрабуецца кансультацыйная падтрымка, дапамога ў зборы неабходных дакументаў.

Спецыялісты аддзялення задаволены тым, што знаходзяцца арганізацыі, якія ў эканамічна складаны час аказваюць дабрачынную падтрымку ўразлівым катэгорыям насельніцтва. Напрыклад,  ТАА «Марк Формэль», СТАА «Конте Спа», ААТ «Брэсцкі панчошны камбінат», рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Віцебскай епархіі і іншыя аказалі спонсарскую дапамагу ў выглядзе прадметаў адзення, якія былі перададзены ў карыстанне 1 391 чалавеку.

Людзі, якія трапілі ў складанае жыццёвае становішча, атрымалі сур’ёзныя праблемы са здароўем, маюць патрэбу ў паразуменні і падтрымцы. І вельмі важна, каб на іх шляху сустрэліся такія неабыякавыя людзі, як Наталля Лазарэвіч, якія працягнуць руку дапамогі, падахвоцяць словам і справай.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем