Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць

Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць

Стравы з бульбы сталі галоўнай тэмай абмеркавання прадстаўнікоў устаноў культуры і даследчыкаў з усёй краіны, якія сабраліся ў выхадныя ў г.п. Воранава Гродзенскай вобласці на навукова-практычную канферэнцыю ««Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання на Беларусі» — намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА».

Мерапрыемства прайшло на базе цэнтра культуры і народнай творчасці і сабрала вядучых даследчыкаў і спецыялістаў сферы культуры. Удзельнікі абмеркавалі ключавыя пытанні, абазначаныя праграмай, абмяняліся інфармацыяй аб культуры прыгатавання страў з любімага народам клубняплоду ў розных мясцовасцях краіны і пазнаёміліся з меркаваннямі экспертаў.

Багатая, яскравая, самабытная народная спадчына, звязаная з асаблівасцямі харчавання беларусаў, гучна заяўляе аб сабе, каб у хуткім часе павысіць сваю значнасць на міжнародным узроўні.

На Асіповіччыне бульбу таксама паважаюць і шмат чаго гатуюць з яе.

Загадчык аддзела народнай творчасці і інфармацыйна-аналітычнай работы цэнтралізаванай клубнай сістэмы нашага раёна Анастасія Саніна выступіла на канферэнцыі з паведамленнем «Стравы з таркаванай бульбы — традыцыйная кухня Падняпроўя», у ходзе якога прааналізавала асаблівасці бульбяных страў не толькі свайго раёна, але і вобласці, узгадала іх мясцовыя назвы.

Тэкст выступлення зямлячкі ўвойдзе ў рэспубліканскі зборнік, які будзе выдадзены на беларускай і англійскай мовах і разам з іншымі дакументамі перададзены ў Міжурадавы камітэт ЮНЕСКА па пытаннях  уключэння намінацыі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Дарэчы, удзельнікі канферэнцыі змаглі таксама паўдзельнічаць у бульба-фэсце «Воранаўскі дранік», які праходзіў у гарадскім пасёлку ў нядзелю: прадэгусціравалі стравы з бульбы, паслухалі прысвечаныя ёй музычныя творы і ў чарговы раз пераканаліся, што беларусаў нездарма называюць бульбашамі.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем