Будаўнікі новага пакалення. Хто рыхтуе кадры для будаўнічых арганізацый рэгіёна, вырашылі даведацца напярэдадні іх прафесійнага свята.

Будаўнікі новага пакалення. Хто рыхтуе кадры для будаўнічых арганізацый рэгіёна, вырашылі даведацца напярэдадні іх прафесійнага свята.

Адна са спецыяльнасцей, якую атрымліваюць навучэнцы Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа, — аддзелачныя будаўнічыя работы.

За тэарэтычную падрыхтоўку будучых маляроў, тынкоўшчыкаў, плітачнікаў і электрагазазваршчыкаў адказвае Андрэй Цыганкоў. Менавіта ён дае фундаментальныя веды, неабходныя для фарміравання прафесійнага мыслення, знаёміць з характарыстыкамі будаўнічых матэрыялаў, інжынернымі разлікамі і рознымі тэхналогіямі.

А майстры вытворчага навучання Кацярына Клімовіч, Надзея Ліннік і Марына Забродзіна перадаюць юнакам і дзяўчатам практычныя навыкі, неабходныя непасрэдна для работы на будаўнічых пляцоўках.

Кацярына Клімовіч працуе ў каледжы ўжо шэсць гадоў.

Сёлета выпусцілі 25 маладых спецыялістаў, якія былі размеркаваны на розныя аб’екты, напрыклад, будаўнічы трэст № 3 горада Салігорска, будаўніча-мантажны поезд № 761, — расказвае майстар. — Наша спецыяльнасць наогул карыстаецца папулярнасцю сярод абітурыентаў. За месяц прыёму ўжо набралі 27 заяў.

Як прызнаецца Кацярына Аляксандраўна, яе работа заключаецца не толькі ў тым, каб паказаць пэўныя метады і прыёмы. Майстар павінен стаць старэйшым таварышам для сваіх навучэнцаў, дапамагчы ім адаптавацца ў новых умовах, пасябраваць, зацікавіцца справай, навучыцца рабіць усё правільна і дакладна. Майстры тлумачаць вучням, што добры будаўнік заўсёды на вагу золата, ён ніколі не застанецца без работы і пры жаданні можа атрымліваць годны заробак. Тыя, хто паказвае добрыя вынікі ў працы, могуць працягнуць навучанне на другой ступені і атрымаць спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага, што адкрывае прастору для кар’ернага росту.

Цікава, што па дадзенай спецыяльнасці навучаюцца не толькі хлопцы, але і дзяўчаты, і электрагазазварку яны асвойваюць не горш за юнакоў.

Больш за ўсё маім навучэнцам падабаецца наносіць дэкаратыўную тынкоўку “Карта свету”, якая цудоўна выглядае на сценах, — дзеліцца майстар Надзея Ліннік. — З дапамогай гэтай тэхналогіі яны патынкавалі многія кабінеты, пакоі ў інтэрнаце, дзе пражываюць. І наогул рамонтныя работы ў каледжы стараемся максімальна рабіць сваімі сіламі. Гэта дае магчымасць рабятам адчуць карысць сваёй справы.

Нашы выпускнікі працуюць на АЗТМ, у ТАА “ЗубрМонтажСтрой”, УКП ЖКГ, іншых прадпрыемствах раёна і за яго межамі.

Марына Забродзіна расказвае, што ўсе тры майстры не толькі вучаць юнакоў і дзяўчат правільна тынкаваць і фарбаваць, але і самі нярэдка займаюцца рамонтнымі работамі на тых ці іншых аб’ектах, каб удасканальваць уласнае майстэрства і потым знаёміць навучэнцаў з новымі матэрыяламі і тэхналогіямі, якія пастаянна з’яўляюцца.

У першыя месяцы вучобы не стаўлю адмоўных адзнак, — дзеліцца прафесійнымі сакрэтамі Марына Генадзьеўна. — Нават калі спачатку штосьці ў іх не атрымліваецца, навучэнцы павінны ведаць, што ім дапамогуць, падкажуць, ёсць магчымасць пастарацца і справіцца з заданнямі. А потым, калі спецыяльнасць зацікавіць, з’явіцца і матывацыя да вучобы. Каб рабяты творча ставіліся да сваёй будучай работы, стараемся праводзіць прафесійныя конкурсы, майстар-класы, дні адчыненых дзвярэй, тыдні прафмайстэрства, у ходзе якіх навучэнцы дэманструюць атрыманыя ўменні і навыкі. І калі штосьці добра ўдаецца, радуюцца і ганарацца вынікамі.

Калі хтосьці з выпускнікоў яшчэ не вызначыўся з выбарам будучай прафесіі, варта разглядзець перспектыву стаць будаўніком. Атрыманыя ўменні ў жыцці дакладна спатрэбяцца!

Последние новости

Общество

Будаўнікі новага пакалення. Хто рыхтуе кадры для будаўнічых арганізацый рэгіёна, вырашылі даведацца напярэдадні іх прафесійнага свята.

10 августа 2025
Читать новость
Общество

10 августа – День строителя

10 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 августа для всех знаков зодиака

9 августа 2025
Читать новость
Общество

Расписание поезда Осиповичи-Гродзянка (тестовый период эксплуатации)

8 августа 2025
Читать новость
Общество

Мнением об интервью Александра Лукашенко американскому журналу Time делится первый секретарь РК БРСМ Юлиана Варавко

8 августа 2025
Читать новость
Общество

Председатель Осиповичского районного совета ветеранов Михаил Слесаренко поделился своими впечатлениями по итогу интервью Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко американскому журналу Time

8 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем