Бліжэйшыя месяцы стануць адметнымі для шэрагу працаўнікоў Асіповіцкага доследнага лясгаса: тры дзясяткі леснікоў зараз атрымліваюць спецыяльнасць “лесавод 3-га разраду”

Бліжэйшыя месяцы стануць адметнымі для шэрагу працаўнікоў Асіповіцкага доследнага лясгаса: тры дзясяткі леснікоў зараз атрымліваюць спецыяльнасць “лесавод 3-га разраду”
Бліжэйшыя месяцы стануць адметнымі для шэрагу працаўнікоў Асіповіцкага доследнага лясгаса: тры дзясяткі леснікоў зараз атрымліваюць спецыяльнасць “лесавод 3-га разраду”
Стартавала вучоба на базе лесагаспадарчай установы 6 снежня. Заняткі праводзяць спецыялісты Мазырскага філіяла Цэнтра павышэння кваліфікацыі работнікаў лясной гаспадаркі.

Спачатку ўвага надаецца тэарэтычным ведам, што і лагічна, а з 28 снежня група прыступіць да практычных заняткаў. Працягнецца ж навучанне да 29 лютага, а ўжо ў першы дзень вясны “курсанты” здадуць кваліфікацыйны экзамен і атрымаюць адпаведныя пасведчанні.

Лесавод — гэта новы ўзровень прафесійных навыкаў. Па вялікім рахунку такі спецыяліст павінен ведаць аб лесе ўсё, пачынаючы ад таго, як правільна нарыхтоўваць пасадачны матэрыял драўнінных і хмызняковых парод, апрацоўваць яго, забяспечыць захаванне, потым з лепшага насення атрымаць, правільна высеяўшы, сеянцы і саджанцы ў гадавальніках, затым як іх правільна перасадзіць у адкрытую прастору, ажыццяўляць догляд за маладымі дрэўцамі. Калі ў агульным, лесавод сочыць за станам лясных угоддзяў, кантралюе рацыянальнае выкарыстанне лясных рэсурсаў і займаецца іх аднаўленнем.

Ну а тое, што асвойваюць спецыяльнасць далёка не навічкі ў лясной гаспадарцы, гарантуе паспяховую вучобу.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 7 октября для всех знаков зодиака

7 октября 2025
Читать новость
Общество

Белорусы, продающие продукцию с огорода, будут по-новому платить налоги

6 октября 2025
Читать новость
Общество

Свой флаг, свой гимн: белорусские паралимпийцы возвращаются на мировую арену!

6 октября 2025
Читать новость
Армия

В Осиповичском районе продолжается плановая призывная кампания

6 октября 2025
Читать новость
Культура

Осиповичская писательница Леля Богданович выпустила новый сборник «Зорныя арэлі»

6 октября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Артем Бруй официально пополнил состав ФК «Осиповичи»

6 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем